Культура66

Маці музыканта Жывалеўскага: «У мяне няма праблем з алкаголем. А вось сын пайшоў па наркотыках»

У жніўні 2019 года «Наша Ніва» публікавала гісторыю 37-гадовага музыканта Фёдара Жывалеўскага, вакаліста панк-рок-гурта «Голая манашка». Ён збіраў грошы на лячэнне коткі, якую быццам выкінула з акна яго п’яная маці. Музыкант наракаў, што маці не дае яму жыцця — абражае яго і яго сяброўку, выклікае міліцыю.

Тады да маці Фёдара дазваніцца не ўдалося. А цяпер яна сама выйшла на сувязь, каб расказаць сваю версію падзей.

Ларыса адразу заўважае: з коткай тады здарыўся няшчасны выпадак.

«Я ў той вечар падпрацоўвала ў кафэ на карпаратыве. Вярнулася дадому, было лета, спякотна. Магчыма, я не закрыла дзверы ў спальню, а ў мяне ж адчынена акно. Котка энергічная, напэўна, яна і выскачыла. Паверце, я не зрабіла гэтага спецыяльна! Я нават сваёй карткай аплаціла першы прыём у ветэрынара», — апісвае падзеі жанчына.

Яна кажа, што канфлікты ў іх сям’і цягнуцца ўжо на працягу многіх гадоў. Жывуць яны з сынам разам, бо частка кватэры, якая засталася ад былога мужа, прыватызавана ёй, а частка належыць Фёдару.

«Фёдар — чалавек таленавіты. Але ў яго вялікія праблемы. Я была пазбаўлена магчымасці ўдзельнічаць у яго жыцці, паколькі бацька ў 16 гадоў яго адсудзіў, атрымаў апеку. Даў яму асобны пакой у кватэры, які замыкаецца на ключ. Хлопчык пайшоў па падваротнях, наркотыках, мае пяць судзімасцяў і тры адседкі. Я не магла на яго ўздзейнічаць.

Фёдар афіцыйна працаваў за ўвесь час толькі два гады, наколькі мне вядома. Жыве на ўтрыманні сваёй дзяўчыны, нешта ад мяне перападае».

Па словах жанчыны, на яе аказваўся сур’ёзны прэсінг. Аднойчы сын нават збіў яе — пенсіянерка трапіла ў бальніцу з прабітым чэрапам. Яна на ім таксама зрывалася.

«Разумейце, я была ў стрэсавай сітуацыі. Была даведзена да такаго стану, што вымушана была рэагаваць. І нават з’язджала на два гады пажыць да брата, бо тут было немагчыма. Але я штрафы сплаціла, усё ўсвядоміла, спакойна працую і нікога не чапаю».

Праблем з алкаголем, адзначае Ларыса, у яе няма.

«Я абсалютна нармальны чалавек. Цяпер працую ў педагогам-арганізатарам ва ўніверсітэце. Калі б у мяне былі праблемы з алкаголем, я б не хадзіла кожны дзень на працу. У мяне няма ні бальнічных, ні прагулаў. Нават калі і былі якія пытанні, я ўсе іх вырашыла».

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай9

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі12

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць