Афіша77

Запрашаем на шляхетныя танцавальныя вечарыны!

Яны адбываюцца шточацвер у сямейнай кавярні «Жар-птушка», што ў парку Горкага.

Для вас грае капэла Зьмітра Сідаровіча - дуда, скрыпка, акардэон і бубны.

У праграме: беларускія і еўрапейскія танцы - юрачка, кракавяк, ойра, падыспань, полька-матылёк, лявоніха, млын, грачанікі, верабей, матлёт, а таксама традыцыйныя эратычныя гульні!

Калі вы нават ніколі не танчылі беларускія танцы, але хочаце навучыцца - прыходзьце і навучыцеся!

Нацыянальныя строі толькі вітаюцца. Але дрэс-коду, як такога, няма - абы вам было зручна і не горача. Істотная парада: выбірайце не коўзкі абутак.

У кавярні можна замовіць гарбату, салаты, піццу. Піва не прадаецца, але нібыта дазваляецца ціха праносіць сваё, набытае ў краме.

Уваходны квіток каштуе 5 тыс. бел. рублёў. Для дзяцей бясплатна.

Папярэдняя замова столікаў па тэл. 285-27-68, 294-56-72.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні3

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску26

«Байсол» павялічыў суму экстраннага збору на патрэбы экс-палітзняволеных да 250 000 еўра. Амаль дзясятая частка ўжо сабраная11

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні3

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць