Свет33

Іранцы ўпершыню ў гісторыі падбілі амерыканскі самалёт F-35

Падчас вайны з Іранам амерыканскі знішчальнік F-35, верагодна, упершыню ў гісторыі мог быць пашкоджаны агнём праціўніка. Паводле інфармацыі CNN, атрыманай ад дзвюх крыніц, самалёт атрымаў пашкоджанні падчас баявой місіі над тэрыторыяй Ірана і быў вымушаны здзейсніць аварыйную пасадку на амерыканскай базе на Блізкім Усходзе. Пілот пры гэтым не пацярпеў, а абставіны здарэння цяпер вывучаюцца.

Самалёт F-35. Фота: Wikimedia Commons

Ёсць звесткі, што самалёт мог быць падбіты іранскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны. Іранскія вайскоўцы таксама заявілі, што ім удалося трапіць у гэты знішчальнік і нанесці яму сур’ёзныя пашкоджанні.

Гэты выпадак можа стаць першым, калі Іран здолеў паразіць амерыканскі самалёт у межах цяперашняга канфлікту, які пачаўся напрыканцы лютага. Раней ЗША, праўда, страцілі тры самалёты, але ўсе іх памылкова збіла СПА Кувейта.

Інцыдэнт адбыўся на фоне заяў ЗША пра паспяховы ход ваеннай аперацыі і сцвярджэнняў, што іранская супрацьпаветраная абарона была значна аслабленая.

Знішчальнікі F-35, кошт якіх перавышае 100 мільёнаў долараў за адзінку, выкарыстоўваюцца ў баявых дзеяннях як ЗША, так і Ізраілем. Раней яны ўдзельнічалі ў аперацыях у іншых краінах, але выпадкаў іх збіцця праціўнікам да гэтага часу не фіксавалася — былі толькі асобныя аварыі з тэхнічных прычын або з-за памылак пілотаў.

Каментары3

  • да гэтага часу
    20.03.2026
    Яны над іранам не ляталі.
    Працавалі з паветранай прасторы над морам і суседніх краін.
    Усе кадры АК знятыя рыперамі і іншымі бпла, якіх збілі ўжо даволі вялікую колькасць.
    А так канечне... Што лятае тое і падае.
  • Спадар
    20.03.2026
    "падбіць" і "збіць" ---- вяяяялікая розніца...
  • бабруйчанін
    20.03.2026
    Дзесці чул і згодзен Ф16 перароблены лепш і нашмат танней чым Ф35
    Гэта як з айХфонамі кожны новы даражэй з незразумелымі прібамбасамі .

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць