Свет5050

Церашкова прапанавала «абнуліць» прэзідэнцкія тэрміны Пуціна. Ён тэрмінова прыехаў у Дзярждуму

Фота ria.ru

У Дзярждуме абвясцілі перапынак для правядзення кансультацый з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пасля таго, як дэпутат Валянціна Церашкова прапанавала змяніць Канстытуцыю так, каб даць кіраўніку краіны магчымасць узяць удзел у выбарах 2024 года, піша РБК.

Выступаючы на ​​пасяджэнні Дзярждумы, Церашкова (член фракцыі «Адзіная Расія») заявіла, што ў той сітуацыі, у якой зараз апынулася Расія, існуюць «рызыкі непрадказальнасці» і «трэба прадугледзець надзейную страхоўку».

«І такой страхоўкай, я ўпэўненая на 100%, можа быць моцная прэзідэнцкая ўлада і маральны аўтарытэт лідара, які займае гэтую пасаду. Таму ўсе варыянты магчымых змяненняў, якія зараз абмяркоўваюцца ў грамадстве, гэта размовы пра Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. І няма чаго тут хітраваць і мудраваць, людзей хвалюе і нават трывожыць, што будзе пасля 2024 года», — сказала Церашкова.

Дэпутат адзначыла, што Пуцін — гэта той чалавек, на якога людзі прывыклі разлічваць і спадзявацца, і выказала ўпэўненасць у тым, што гэта разумеюць усе дэпутаты Дзярждумы.

«Пытанне на самой справе не пра яго, а пра нас, грамадзян Расіі і іх будучыню. А калі так, то навошта круціць і мудраваць, навошта гарадзіць нейкія штучныя канструкцыі? Трэба ўсё сумленна, публічна, адкрыта прадугледзець. Ці ўвогуле прыбраць абмежаванне па колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў у Канстытуцыі, або, калі гэтага запатрабуе сітуацыя і калі гэтага захочуць людзі, закласці ў законе магчымасць для дзеючага прэзідэнта зноў абірацца на гэтую пасаду», — заявіла Церашкова.

Словы дэпутата былі сустрэтыя воплескамі. Скончыўшы пляскаць, старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін абвясціў перапынак у пасяджэнні для кансультацый. У тым ліку і з самім Уладзімірам Пуціным.

Пазней стала вядома, што Пуцін выехаў у Дзярждуму, дзе плануе выступіць а 15-й.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне44

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі12

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць