Культура

Гарэцкія: паміж Сцылаю ды Харыбдаю

Беларусамі не нараджаюцца, беларусамі становяцца. Як вядома ў ХХ стагоддзі гэта здаралася часта. Але рэдка, калі тое адбывалася з цэлымі сем’ямі. Таму ўзор — Гарэцкія.

Беларусамі не нараджаюцца, беларусамі становяцца. Як вядома ў ХХ стагоддзі гэта здаралася часта. Але рэдка, калі тое адбывалася з цэлымі сем’ямі. Таму ўзор — Гарэцкія. Своечасовае прачытанне «Нашай Нівы» ў межах адной хаты мела вынік — прысутнасць у адной сям’і класіка беларускай літаратуры, аўтара «Меланхоліі» і «На імперыялістычнай вайне», Максіма Гарэцкага, і навукоўца-геолага з сусветным імем, акадэміка і грамадскага дзеяча Гаўрылы Гарэцкага.

Новая кніга акадэміка Радзіма Гарэцкага «Браты Гарэцкія» яшчэ раз нагадвае, што беларуская справа ад свайго пачатку апынулася паміж Сцылаю ды Харыбдаю, ці больш прадметна, між расейскім молатам і польскім кавадлам.

Цытата: «Толькі ў канцы ліпеня 1922 года выпусцілі з турмы Вільні (тады польскі горад - заўв. кар.) Максіма Гарэцкага, як у Маскве арыштавалі Гаўрылу». Потым арышты ў жыцці братоў будуць чаргавацца з творчымі і навуковымі ўзлётамі. Турма-кніга-турма або турма-навуковае адкрыццё-турма. Першы, Максім, на ўзлёце творчых сілаў, расстраляны ў 1938 годзе НКВД, другі, Гаўрыла — усё ж шчасліва пазбегнуўшы смяротнага пакарання, здолеў вярнуцца на Беларусь адно праз 20 гадоў.

Кніга, большая частка якой прысвечаная беларускаму савецкаму акадэміку Гаўрылу Гарэцкаму, толькі падкрэслівае нястачу ў сучаснай Беларусі цэнтрысцкіх, кампрамісных постацяў, што за савецкімі часамі маглі дамаўляцца з наменклатурай і афіцыйнымі коламі, але разам з тым быў здольны пастаяць за ідэалы; якія былі вымушаныя дэманстраваць лаяльнасць, але ўвадначассе здолеў працягваць беларускую справу. Такіх, як паэт Генадзь Бураўкін, што на пачатку 80-х займаў пасаду кіраўніка беларускага савецкага тэлебачання і амаль цалкам збеларусіў эфір. Такіх, нарэшце, як аўтар кнігі, Радзім, сын Гаўрылы, акадэмік і экс-прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Радзім Гарэцкі. Браты Гарэцкія. (Серыя «Бібліятэка «Бацькаўшчыны» »). Мінск: «Медысонт», 2009. 340 с., 500 ас.

Максім Гарэцкі — класік. Забылі? Дык перачытваем апавяданне Гарэцкага «Рускі», адну з вяршыняў кароткай прозы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі32

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі

Бот па дэаноне супрацоўнікаў МУС і КДБ прыпыніў працу4

У Салігорскім раёне людзі самі абсталявалі пляж на рацэ, але цяпер ён пад пагрозай3

Беларус назірае за палякамі. І не толькі4

У Кіеве на пошце выбухнула пасылка, яшчэ адну абясшкодзілі

Беларускай удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» зрабілі касцюм вагой 11 кілаграмаў. Шэсць з іх — какошнік26

Мінадукацыі хоча ў разы павялічыць колькасць афрыканскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі32

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць