Меркаванні55

Арганізатары: Бюджэт святкавання Дня Волі склаў 720 тыс. рублёў

Прадстаўнікі апазіцыі ўпершыню назвалі памер грашовых сродкаў, зрасходаваных на арганізацыю масавай акцыі.

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў сталіцы 26 сакавіка адзін з заяўнікаў учарашняй акцыі лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, бюджэт святкавання Дня Волі ў Мінску склаў 720 тысяч рублёў.

Паводле слоў Баршчэўскага, сума «дастаткова сціплая». «Але калі пры такім бюджэце мы здолелі сабраць людзей, значыць, ідэя Дня Волі зразумелая людзям. Таксама зразумела, што людзі пакуль не ў поўнай ступені, але пачынаюць адчуваць на сабе наступствы эканамічнага крызісу», — дадаў палітык.

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў, што

названая сума была зрасходавана на арэнду «сціплай гукаўзмацняльнай апаратуры і на друкаванне сціплай агітацыйнай прадукцыі».

Паводле слоў намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, «стаўка на самаарганізацыю людзей апраўдала сябе». «Усе плакаты, сцягі ўдзельнікі акцыі прынеслі самі ў адказ на звароты арганізатараў праз сродкі масавай інфармацыі аб тым, што людзі павінны самаарганізоўвацца. Каб людзей разварушыць, каб яны прызвычаіліся да таго, што ніхто нічога не зробіць, акрамя іх саміх, трэба праводзіць менавіта такія акцыі. На гэтай акцыі частка людзей адчула нават задавальненне ад такой самаарганізацыі», — лічыць Івашкевіч.

Так, паводле слоў палітыка, падчас акцыі два пенсіянеры прапанавалі фінансавую дапамогу ў выглядзе ахвяраванняў на правядзенне мерапрыемства. «Гэта толькі два чалавекі, але развіццё гэтай самаарганізацыі мае вялікую перспектыву. Сапраўды, патрэбны зварот да людзей, што без іх дапамогі ніхто нічога не зробіць. Не трэба думаць, што апазіцыя — гэта прафесіяналы, і назіраць за іх дзеяннямі з боку. Гэты пасыл, мяркую, павінен стаць генеральным падчас падрыхтоўкі масавых акцый», — заявіў Івашкевіч.

У цэлым арганізатары акцыі лічаць, што святкаванне Дня Волі ўдалося.

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

Ілан Маск запусціў «Грокіпедыю» — альтэрнатыву «Вікіпедыі»1

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча30

Лукашэнка: ЗША могуць разыгрываць спектакль у дачыненні да Расіі па ўкраінскім канфлікце16

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь не будзе абараняць Еўропу ад мігрантаў. Але гатовы дамаўляцца30

Лукашэнка: Расіі і Беларусі эскалацыя не патрэбная3

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы15

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі3

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць