Улада11

Ярмарка вакансій у Мінску – куды пайсці працаваць

26 сакавіка ў Мінску прайшла чарговая ярмарка вакансій. У параўнанні з папярэднімі, яна выклікала наплыў наведвальнікаў. Ці то пошукамі працы заняліся ўсе беспрацоўныя, ці то крызіс перавёў столькі людзей у стан беспрацоўных.

Большасць стэндаў (а іх было каля 100) належыла дзяржаўным установам кшталту ЖЭСаў, ЖРЭА. Там шукалі прадстаўнікоў ледзь не ўсіх працоўных прафесій. Таксама вялікі недахоп супрацоўнікаў у бальніцах і паліклікліках. Як заўсёды, шукаюць кіроўцаў і кандуктараў у тралейбусныя і аўтобусныя паркі.

Сярод нечаканых прапаноў вылучаліся вакансіі прапаршчыкаў і афіцэраў, прычым

заробак афіцэра складае 700 тысяч рублёў.
«Атлант» выставіў чатыры вакансіі, заробак кожнай з якіх блізу мільёна рублёў. Ён выгадна глядзеўся на фоне астатніх прадпрыемстваў, дзе сустракаліся прапановы нават па 150 тысяч рублёў.
Самая дарагая вакансія з убачаных вакансій - галоўнага бухгалтара за 1,5 мільёна рублёў.

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, сярод іншага, шукаў інструктара па фізічнай падрыхтоўцы. Праўда, самі супрацоўнікі адгаворвалі мужчыну, які вырашыў уладкоўвацца:

«Мы б вам не раілі… 220 тысяч – вам гэта трэба?»

На моладзь арыентаваліся супермаркеты «На недельку» і «Прастор». Яны набіралі штат супрацоўнікаў для адкрыцця новых крамаў.

Большасць наведвальнікаў збірала інфармацыю пра ўзровень заробкаў. Флаеры і буклеты арганізацый разыходзіліся на ура. Шмат хто запаўняў адразу некалькі анкет са спадзяваннем, што возьмуць хоць куды.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік11

Грамадстваабноўлена11

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча1

У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць11

Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму18

«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»20

ФК «Славія» расказаў пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны

Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі13

Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў

Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»

У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік11

Грамадстваабноўлена11

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць