У гродзенскім кардыяцэнтры павесіўся пацыент. Напярэдадні ў яго ўзялі тэст на каранавірус

19 красавіка ноччу ў Гродзенскім кардыялагічным цэнтры ў палаце павесіўся 68-гадовы мужчына.
Паводле інфармацыі s13.ru, гродзенец паступіў у кардыяцэнтр з інфарктам больш за тыдзень таму. Пазней у яго была выяўлена пнеўманія, якая не паддавалася лячэнню.
18 красавіка жыхара Гродна ізалявалі ў асобную палату і ўзялі ў яго мазок на COVID-19, вынікі якога яшчэ невядомыя.
Ноччу мужчыну павешаным у палаце знайшла санітарка.
Каментары