Улада

Перамовы Беларусі з Сусветным банкам

па прыцягненні пазыкі ў памеры 125 млн. даляраў.

Завяршыліся перамовы Беларусі з Сусветным банкам па прыцягненні пазыкі ў памеры 125 млн. даляраў.
Пра гэта БелаПАН паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю прадстаўніцтва СБ у Беларусі Ірына Алейнік.

Паводле яе слоў, бакі абмеркавалі ўмовы выдзялення пазыкі. Чакаецца, што ў маі-чэрвені пытанне аб выдзяленні крэдыту будзе вынесена на разгляд Рады дырэктараў Сусветнага банка.

Праект пагаднення аб пазыцы паміж Беларуссю і Сусветным банкам у якасці асновы для правядзення перамоў быў ухвалены ўказам прэзідэнта Беларусі ад 9 сакавіка 2009 года № 121.

Пазыка Сусветнага банку ў памеры 125 млн. даляраў неабходная для ўкаранення энергаэфектыўных тэхналогій на кацельнях камунальнай уласнасці і ў вялікай энергетыцы.
Праект уключае рэканструкцыю двух аб’ектаў Мінэнерга (пераабсталяванне ў ЦЭЦ раённых кацельняў у Барысаве і Магілёве), а таксама чатырох камунальных аб’ектаў — у пасёлку Руба Віцебскай вобласці, у Ашмянах, Барысаве і Рэчыцы.

Гэтай ініцыятыве папярэднічала паспяховая праца краіны па мінулых праектах СБ. У прыватнасці, па мадэрнізацыі інфраструктуры ў сацыяльнай сферы Беларусі (першая пазыка склала 22,6 млн даляраў ЗША, дадатковая — 15 млн. даляраў) і па рэабілітацыі раёнаў, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС (пазыковыя сродкі — 50 млн. даляраў).

Андрэй Кажамякін, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць