Здароўе1212

Мінздароўя збіраецца вызначыць, колькі беларусаў насамрэч перахварэлі на COVID-19

Міністэрства аховы здароўя плануе правесці ў асобных раёнах краіны цэнтралізаваныя даследаванні для вызначэння імуннай праслойкі да COVID-19, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан

«Мы пастараемся зрабіць гэта максімальна аператыўна. Па шэрагу раёнаў будзем праводзіць цэнтралізаваныя даследаванні ўсіх пацыентаў, якія знаходзіліся на бальнічным лісце ў апошнія два месяцы ў сувязі з рэспіраторнымі інфекцыямі», — сказаў Уладзімір Каранік.

Паводле слоў міністра, нельга выключаць верагоднасці другой хвалі захваральнасці на каранавірус у асенне-зімовы перыяд. «Таму мы будзем праводзіць даследаванні, каб вызначыць імунную праслойку сярод нашага насельніцтва. У нейкіх раёнах гэта будзе цэнтралізавана, недзе будзе наладжана магчымасць прайсці ўсім жадаючым», — дадаў ён.

Для такіх даследаванняў плануюць выкарыстоўваць экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19. Чакаецца, што яны ў хуткім часе прыбудуць у краіну рэйсам з Кітая. На наступным тыдні чакаюцца дадатковыя пастаўкі. На першым этапе тэсты размяркуюць па медыцынскіх установах. Пасля гэтага дадуць магчымасць праходзіць тэсціраванне ўсім жадаючым.

Уладзімір Каранік растлумачыў, што экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць антыцелаў. У перыяд разгару клінічных сімптомаў яны выяўляюць наяўнасць імунаглабулінаў М, якія сведчаць аб актыўным інфекцыйным працэсе. Калі чалавек перахварэў некаторы час таму, у яго з'яўляюцца імунаглабуліны G. Пры наяўнасці падазрэнняў, звязаных з перанесеным у лёгкай форме захворваннем, можна будзе прайсці тэсціраванне, каб пацвердзіць іх або абвергнуць.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль10

Сёння раніцай расійскія бронекалоны спрабавалі штурмаваць Дабраполле. З'явілася ВІДЭА іх разгрому4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць