Грамадства1111

Уладзімір Макей падзяліўся дзіцячымі ФОТА і распавёў, пра што марыў у дзяцінстве

«Дзеці павінны быць, канешне, заўсёды ў цэнтры нашай увагі. А сёння, ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, неабходна зрабіць для іх яшчэ больш, — напісаў кіраўнік МЗС у сваім фэйсбуку. — Каб яны паверылі нам, дарослым, што іх чакае шчаслівае «заўтра» і што іх мары збудуцца».

facebook.com/vladimir.makei

«Калісьці, у 4-5 гадоў і крыху пазней, я марыў хутчэй стаць дарослым — працаваць настаўнікам, крыху пазней — ваенным, яшчэ пазней — былі іншыя мары… А яшчэ мне вельмі хацелася пазбавіцца ад вяснушак, якія з’яўляліся штогод, як толькі выглядвала веснавое сонейка.

Штосьці з дзіцячых мараў спраўдзілася, штосьці — не. І галоўнае — зразумець, што твой лёс залежыць у першую чаргу ад цябе самога, што ты сам будаўнік свайго жыцця. Але ў той жа час дапамога, падтрымка добрых людзей (рэч не толькі і не столькі пра матэрыяльны бок), дазваляе пераадольваць жыццёвыя перашкоды значна лягчэй.

facebook.com/vladimir.makei

Давайце сёння, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, дапаможам тым, хто мае патрэбу ў гэтым. Я зрабіў ахвяраванне ў Беларускі дзіцячы хоспіс. Заклікаю і вас. Перадаю эстафету далей!»

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага1

З лістапада ў аўтобусе №1 у Мінску пачнуць тэставаць новы спосаб аплаты праезду

Другую бясплатную спробу ЭКА могуць пачаць у Беларусі з 2026 года1

Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле2

У Драздах прадаюць дом, які пабудаваў былы прэм'ер Навіцкі на льготны крэдыт6

Жанчына ў Польшчы 27 гадоў правяла не выходзячы з кватэры. Ніхто не думаў, што яна там1

З'явіўся рэйтынг самых моцных і самых слабых сусветных пашпартоў. Беларускі ў сярэдзіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць