Грамадства44

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах

Камерсант Андрэй Кавалёў з ліквідаванай уладамі Беларускай патрыятычнай партыі быў даверанай асобай атамана Мікалая Улаховіча, кандыдата ў прэзідэнты — 2015. «Казак» Кавалёў двойчы сам балатаваўся ў дэпутаты. Цяпер ён за кратамі за палітыку.

Андрэй Кавалёў. Фота: Укантакце

Андрэю Кавалёву 47 гадоў. Ён мінчук. Скончыў Мінскі машынабудаўнічы каледж, пасля пайшоў вучыцца ў Беларускі інстытут правазнаўства. Мае жонку і сына.

Больш за 15 гадоў ён кіраваў фірмай «Конгер». Гэта невялікая кампанія, сфера дзейнасці якой — рознічны гандаль праз кіёскі. 

Бізнэсмэн доўгі час лічыўся сябрам Беларускай патрыятычнай партыі, якую ўзначальваў «атаман» Мікалай Улаховіч. Партыя была створаная ў 1996‑м у падтрымку палітыкі Лукашэнкі. Таксама Улаховіч кіраваў «казацкім» рухам на тэрыторыі Беларусі і прытрымліваўся выразных прарасійскіх кансерватыўна-манархічных поглядаў. У 2023‑м ягоную партыю ліквідавалі, хоць ён у 2020‑м агітаваў за Лукашэнку.

Андрэй Кавалёў балатаваўся ад Патрыятычнай партыі ў дэпутаты ў 2016 і 2019 гадах.

У 2015‑м ён быў даверанай асобай Мікалая Улаховіча на прэзідэнцкіх выбарах. А ў 2017‑м Кавалёва ўрачыста прынялі ў казакі на паседжанні арганізацыі «Беларускае казацтва».

Андрэй Кавалёў у 2019 годзе. Скрыншот з відэа БТ

Андрэя Кавалёва асудзілі ў 2025 годзе па трох артыкулах — «абраза Лукашэнкі», «абраза прадстаўніка ўлады» і «распальванне варожасці». Сутнасць абвінавачання і абставіны справы невядомыя.

Мяркуючы па тым, што Андрэя нідзе няма не анлайн, прысуд звязаны з пазбаўленнем волі. Цяпер Кавалёва павінны перавесці ў калонію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Gorliwy Litwin
    16.10.2025
    Ён мабыць супраць лукі але за пуцена. Шмат такіх белых русаў
  • Marcus Defoe
    16.10.2025
    САБАКА КРАСНАЯ
  • Alex
    16.10.2025
    Праiзашла чудовiшчная ашыбка!

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс10

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць