Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што дзякуючы дысцыпліне і згуртаванасці польскі народ выходзіць пераможцам з барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Кіраўнік урада падзякаваў усім за адказнасць і салідарнасць у гэты цяжкі час, паведамляе «Радыё Польшча».
Матэвуш Маравецкі адзначыў, што эпідэмія каранавіруса зʼяўляецца самым вялікім крызісам за апошнія дзесяцігоддзі, з якім сутыкнулася Польшча:
— Польшча — краіна, якая працягвае развівацца, дала сабе рады з самымі складанымі за апошнія дзесяцігоддзі рашэннямі. Гэта становішча магло прывесці да апакаліптычных наступстваў. Можа, памятаеце вайсковыя грузавікі з трупамі ў Італіі? Людзей, якіх адключалі ад апаратаў ШВЛ, якіх не прымалі ў лякарні? Гэта ўсё адбывалася ў краінах Заходняй Еўропы. Паводле розных звестак, Польшча займае адно з першых месцаў па выніках барацьбы з эпідэміяй. Польшча — краіна, якая ратавала кожнага чалавека.
Станам на 2 чэрвеня ў Польшчы быў выяўлены 24 271 выпадак каранавіруса. У выніку гэтай хваробы памёр 1081 жыхар Польшчы. Эпіцэнтрам эпідэміі працягвае заставацца Сілезія.
-
Аўстрыя адмовілася выдаць ЗША ўкраінскага алігарха праз беларускі дыпламатычны імунітэт
-
Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова суджаны. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ
-
Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя
Каментары