Выбары-20204646

Ціханоўская на BBC: Я саромеюся, што мяне людзі сталі пазнаваць на вуліцы

Святлана Ціханоўская, жонка затрыманага блогера Ціханоўскага, за якую актыўна збіраюцца подпісы па ўсёй Беларусі, дала інтэрв'ю Бі-бі-сі. Прыводзім вытрымкі з яе размовы. 

Пра непадрыхтаванасць да публічнасці

«Я абсалютна не публічны чалавек, для мяне гэта ўсё так у навіну! Я апынулася абсалютна выпадкова ў гэтым становішчы, ніколі не хацела гэтага. Я вельмі сарамлівая, я не ўмею прыгожа гаварыць. У мяне няма такой харызмы, як у мужа — ён проста зараджае людзей, калі стасуецца. 

Я саромеюся, што мяне людзі сталі пазнаваць на вуліцы. Мне, канечне, прыемна, што падыходзяць, гавораць, што мы за вас, перажываем вельмі моцна, але для мяне гэта ўсё ў навіну. Я хатні чалавек». 

Пра рашэнне падаць дакументы ў ЦВК

«Гэты быў парыў кахання да мужа: яму дрэнна, хоць чымсьці яму дапамагчы. Яго выпусцілі, я ўздыхнула: нарэшце мой муж выйшаў, далей усё без мяне. Бо я, як ён сам сказаў, асоба тэхнічная, намінальная. Гэта абсалютна яго заслуга, што народ ідзе за ім». 

Пра сямейны дабрабыт

«У межах разумнага, мы сярэднестатыстычная сям'я, ніякіх празмернасцяў, але і за рысаю беднасці не жывём. І так жыве большасць. Мы яшчэ маглі некуды раз на год выязджаць, мае бацькі тры гады таму першы раз выехалі на мора. Людзі ўсё жыццё працавалі, а ў іх не было сродкаў недзе выехаць», — шчыра распавяла пра дабрабыт сям'і Святлана.

Пра магчымае расійскае фінансаванне

«Калі б яго нехта спансіраваў, то мо і мы лепш бы жылі ўнутры сваёй сям'і?» 

Пра кампанію 

«У нас усе працуюць на голым энтузіязме. Людзі кажуць: «У нас няма грошай, на паліва трэба». Я кажу: «Хлопцы, я не дапамагу, ну ніяк не дапамагу». Народ носіць піцы, каву, булачкі дзяўчатам і хлопцам, якія подпісы збіраюць, дапамагаюць заправіць аўтамабілі, з начлегам. Гэта голы энтузіязм, вера ў нейкія перамены людзей падтрымлівае. Я чытала, што нейкія шалёныя грошы патрэбны на збор подпісаў. Не ведаю, нам не патрэбны — у нас людзі самі. Я ні капейкі са свайго боку нікому з іх не дала, бо ў мяне фізічна гэтых грошай няма». 

Пра знойдзеныя $900 тысяч

«Так, Сяргей зарабляў грошы і прыносіў іх у дом. Але яна [маці Сяргей Ціханоўскага — заўв. НН] не чакала, што ёй вынесуць такую аграмадную купу грошай. Гэта была 5-я раніцы. Яна ў такой прастрацыі знаходзілася! І на нервовым знясіленні яна ўвесь час паўтарала гэтую фразу: «Мы ж зараблялі, мы ж адкладалі!» Гэта ў яе такая абарончая рэакцыя. Людзі ж там умеюць псіхалагічна працаваць». 

Пра будучыню 

«Я гатовая, што і да мяне прыйдуць і што трэба будзе ў тэрміновым парадку дзяцей адвозіць, каб яны ўсяго гэтага не бачылі. І гэта пастаянны стрэс. І цяпер нікуды не хаджу адна.

Для мяне на першым месцы муж і сям'я, якія б там ні былі палітычныя пытанні — муж усё роўна на першым месцы. Я не магу абстрагавацца ад яго сітуацыі і шчыльна займацца зборам подпісаў. 

Усе кажуць: «Куды ты лезеш, гэта ж не ў лялькі гуляць!» Я ўсё гэта разумею, і гэта не мая стыхія абсалютна. Але калі б мне прыйшлося ісці далей, пры існаванні каманды, якая падтрымлівае жанчыну, такая жанчына навучыцца ўсяму. Жанчыны вельмі гнуткія».

«Вы пойдзеце да канца?» 

«Цяпер я стала адчуваць адказнасць не толькі за свайго мужа. Я разумею, што цяпер я нясу адказнасць за ўсіх тых людзей, якія даверыліся майму мужу, пабачылі ў ім лідара, які дапамог ім выпрастаць плечы, што ў жыцці гэтых людзей будуць перамены. 

Хаця ў мяне прачнуўся інстынкт самазахавання, калі ўсё гэта адбылося, увесь гэты жах, вобшукі — я ніколі з гэтым не сутыкалася. Я ўжо завагалася, але пакуль трымаюся. Адказнасць неймаверная. Людзі паверылі — так, не мне, гэта ўсё мой муж, яго заслуга, я сабе ні найменшай долі не прысвойваю, — але так выйшла, што я магу гаварыць замест яго. Я думаю, што я працягну. Але я пакуль не ведаю. Думаю, што так». 

Каментары46

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе12

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві3

Бяляцкі: Большасць людзей не падтрымлівае Лукашэнку, гэта я скажу адназначна52

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе12

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць