Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова заклікала вызваліць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Вольга Хіжынкова. Фота з інстаграма.
На сваёй старонцы ў інстаграме Вольга напісала: «Чаго вартая свабода, калі любы пункт гледжання, які не супадае з афіцыйным, лічыцца дыверсіяй і правакацыяй. Свабоду Віктару і Эдуарду Бабарыкам».

Шмат год Вольга Хіжынкова была тварам кампаніі Conte. Яна таксама працавала прэс-сакратаркай футбольнага клуба «Дынама-Брэст», выкладала дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Каментары