Свет33

«Дзе ты хадзіў?»: незвычайная інсталяцыя ў памяць пра ахвяр разні ў Срэбраніцы ФОТА

news.yahoo.com

Учора споўнілася 25 год з моманту разні ў Срэбраніцы: калі армія баснійскіх сербаў забіла восем тысяч мужчын і хлопчыкаў з мусульманскіх сем'яў. Гэта было самае маштабнае масавае забойства ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. 

Амерыканская мастачка баснійскага паходжання Аіда Шэхавіч зрабіла незвычайную інсталяцыю. Яна выставіла больш за 8000 традыцыйных баснійскіх кававых філіжанак у якасці мемарыяла ў Срэбраніцы, каб такім чынам адзначыць 25-ю гадавіну разні.

Фарфоравыя філіжанкі з'яўляюцца часткай выставы «Дзе ты хадзіў?», якую мастачка стварыла ў 2006 годзе і кожны год дэманстравала ў розных краінах, перш чым вярнуць іх на месца самага страшнага злачынства Еўропы з часоў Другой сусветнай вайны.

news.yahoo.com

Першы раз Шэхавіч адкрыла выставу ў Сараева ў 2006 годзе, тады ў яе было 923 традыцыйныя філіжанкі, атрыманыя ад жанчын Срэбраніцы, якія тады страцілі блізкіх падчас разні.

Экспазіцыя расла з кожным годам дзякуючы ахвяраванням філіжанак ад баснійскай дыяспары або мінакоў, якія дапамаглі павялічыць калекцыю да больш за 8000, што адпавядала вядомай колькасці ахвяр.

Калі ў пятніцу валанцёры ўсталёўвалі мора керамічных кубкаў на лузе побач з мемарыяльным цэнтрам Срэбраніцы, заплаканы мужчына напоўніў шэсць філіжанак у памяць аб шасці сваяках, якіх ён страціў падчас разні.

«Гэта месца, дзе ім самае месца. Яны тут, каб застацца», — сказала Аіда Шэхавіч. Яна сама бежанка канфлікту 1992-95 гадоў.

news.yahoo.com

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ35

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць