Свет77

Венгрыя забараніла ўезд беларусам: наша краіна трапіла ў «чырвоную» зону

MTI/Miniszterelnöki Sajtóiroda/Fischer Zoltán

Аб больш жорсткіх абмежаваннях на ўезд у Венгрыю заявіў у нядзелю кіраўнік адміністрацыі прэм'ер-міністра Венгрыі Гергей Гуляш. У Венгрыі адзін з самых нізкіх паказчыкаў захворвання на каранавірус у Еўропе (4 247 выпадкаў за ўвесь час), і Будапешт хоча абараніць сваю краіну ад завозных выпадкаў.

Гергей Гуляш учора ў сваім афіцыйным звароце падкрэсліў, што сітуацыя з інфекцыяй у краіне стабілізуецца, аднак за мяжой да гэтага часу адбываюцца ўспышкі захворвання. Таму, заявіў Гуляш, неабходна зрабіць усё магчымае для прадухілення вяртання інфекцыі.

Венгрыя дзеліць краіны на «зялёную», «жоўтую» і «чырвоную» катэгорыі.

Жыхарам «зялёнай» катэгорыі ўезд дазволены без абмежаванняў.

З «жоўтых» краін дазволяць ўезд, але на пэўных умовах. У выпадку, калі ў чалавека няма падазрэння на каранавірус, ён павінен будзе прайсці абавязковы каранцін на працягу 14 дзён. Пазбегнуць каранціну можна, толькі прадставіўшы вынікі двух адмоўных тэстаў на каранавірус, якія былі зробленыя за апошнія пяць дзён з розніцай у 48 гадзін. Даведкі аб адсутнасці заражэння павінны быць перакладзеныя на венгерскую або англійскую мовы.

Зараз у жоўтую катэгорыю трапляюць Балгарыя, Партугалія, Румынія і Швецыя, а з ліку дзяржаў, не членам ЕС, Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Нарвегія, Сербія, Японія, Кітай.

Краіны з «чырвонай» катэгорыі, дзе сітуацыя з каранавірусам сур'ёзная, не могуць уязджаць у Венгрыю.

У гэтую катэгорыю патрапілі разам з Беларуссю Албанія, Малдова, Боснія, а таксама краіны Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць