Грамадства22

Трое сутак правёў у ізалятары баранавіцкі актывіст за аб'яву ў сацсетках пра велапрагулку

Аляксей Шугаеў сцвярджае, што яго абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, піша Intex-Press.

Аляксей Шугаеў лічыць, што яго затрымалі незаконна. Фота: Андрэй Балко

Аляксей Шугаеў арганізаваў у 2014 годзе ў Баранавічах супольнасць «Вела Рух» і з тых часоў перыядычна збірае жадаючых на велапрагулкі.

— Увечары 17 ліпеня павінна была адбыцца чарговая «пакатушка», — распавёў Intex-press мужчына. — Аднак у гэты дзень, у абед, мне патэлефанавалі з Баранавіцкага ГАУС і запрасілі для дачы паказанняў: нібыта хтосьці пакінуў у маім аўтамабілі-таксі тэлефон.

Ужо ў аддзяленні, па словах веласіпедыста, яму сказалі, што ў міліцыі ёсць інфармацыя пра тое, што ён размясціў у сацыяльных сетках аб'яву аб несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

— Я растлумачыў, што збіраю людзей — прыхільнікаў здаровага ладу жыцця — для велапрагулкі, як рабіў гэта заўсёды. Але супрацоўнікі міліцыі адказалі, што маё мерапрыемства не санкцыянавана і для яго правядзення трэба ўзгадненне з гарвыканкамам. Хоць да гэтага дазвол ніколі не патрабаваўся. Шэсць гадоў мы каталіся, і ў гэтым не было парушэння закона, — кажа Аляксей Шугаеў.

Паводле яго слоў, яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён прабыў трое сутак, а ў панядзелак, 20 ліпеня, адвезлі ў суд.

Разгледзеўшы справу, суддзя адправіла дакументы ў ГАУС «для ліквідацыі недахопаў». Самага Шугаева адпусцілі. Веласіпедыст мае намер абскардзіць сваё затрыманне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі8

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа73

Кемлівы і спрытны маладзён двойчы наехаў на агароджу дзеля страхоўкі1

На іранскім тэлебачанні Трампу пагражалі замахам. Яго адказ: У выпадку чаго ўся краіна ўзляціць у паветра!8

«Як мне цяпер нешта даказаць?» Кліенту каршэрынгу выставілі рахунак на 1315 рублёў9

У Беларусі запусцілі сэрвіс пошуку хатніх жывёл, што згубіліся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі8

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць