Грамадства88

«Плакала і крычала». Беларуска расказала, як яе прымусілі галасаваць на выбарах за Лукашэнку падчас моцных родавых схватак

Беларуска расказала ў сацыяльных сетках, як ёй давялося нараджаць дзіця ў дзень так званых прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. Прымусовая выбарчая сістэма дацягнулася да жанчыны ў максімальна непрыдатны для гэтага момант.

Жанчына знаходзілася ў перадрадзільнай палаце і пакутавала ад надзвычай моцных патуг.

Паводле яе слоў, яна літаральна крычала ад болю на ўсё аддзяленне. Менавіта ў гэты час у палату зайшла цэлая дэлегацыя з урнай для галасавання — «шмат розных людзей у касцюмах».

Жанчына, член камісіі, пабачыўшы пакуты парадзіхі, прапанавала астатнім пакінуць яе ў спакоі, аднак мужчына з групы быў няўмольны.

«Адна жанчына з тых, хто прыйшоў, бачыць мой стан і кажа астатнім: «Ой, можа, не трэба». А мужчына побач: «Нічога-нічога, хутка схватачкі пройдуць, і яна паставіць галачку». Сунулі ў рукі асадку і бланк. Прагаласавала, пры гэтым плакала і крычала», — напісала жанчына і паставіла смайлік.

Гераіня гісторыі прызнаецца, што ніколі не забудзецца на гэты дзень.

Каментары8

  • Назіральніца
    25.01.2026
    "Прымусілі галасаваць за Лукашэнку" - вам самім не смешна?! Свабоднага чалавека немагчыма ні да чаго прымусіць - можна толькі рабоў. Так вось і "прымушаюць" краіну, пакуль яны "прымушаюцца"!
  • enriky
    25.01.2026
    Назіральніца, жанчына нараджала і баялася, каб яе не пакалечылі дактары. Вы ведаеце, што дактарам у Беларусі дазволена рабіць з табой ўсе, што ім захочыцца, і яны не нясуць за гэта ніякай адказнасьці. Гэта прапісана ў дакументах, якія яны табе падсоўваюць. Калі б яна не паставіла б ім гэтую галачку, яны б маглі мэтанакіравана пакалечыць ня толькі яе, але і дзіцяці.
  • Вяснячка з-пад Вушачы
    25.01.2026
    Назіральніца, якая ты разумная, хіба ў Беларусі зараз і свае правы адстаіваеш?

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць