Усяго патроху

На Вялікдзень толькі плюс 5—7°C

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 18—20 красавіка.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 18 красавіка будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па поўдні, дождж,

днём у паўночна‑ўсходніх раёнах магчымы мокры снег.

Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с, па паўночным усходзе месцамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 3—10°C, ноччу па паўночным захадзе каля 0°C, днём па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 15°C.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу магчымы кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°C, днём плюс 7—9°C.

У наступныя двое сутак, 19 і 20 красавіка, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі 20 красавіка днём па паўночным усходзе кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег).

Вецер паўночна‑заходні, заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 5°C, месцамі да мінус 8°C, днём: 19 красавіка — плюс 3—9°C, у паўднёва‑заходніх раёнах да плюс 11°C, 20 красавіка — плюс 6—13°C, па паўднёвым захадзе да плюс 15°C.

19 красавіка ў Мінску прагназуецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём плюс 5—7°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?21

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць