Усяго патроху

Велікодны тыдзень

Працягваецца вялiкае свята. Увесь тыдзень у нашых продкаў велiкодны стол заставаўся поўным, накрытым, гаспадары частавалi ўсiх, хто прыходзiў у хату.
Асаблiвай павагай карысталiся хворыя, немачныя i бяздольныя.

Кожную ранiцу велiкоднага тыдня трэба было есцi толькi свянцонае, «пасля снедання цi абеду свянцонай ежы нельга каштаваць — грэх».

Асаблiва забаранялася любая фiзiчная работа на гэтым тыднi: нельга было ткаць, вязаць, кранаць зямлю, працаваць з гноем i г.д.

Каб не пакутаваць у спякотнае надвор’е, на гэтым тыднi нельга пiць шмат вады.

Паводле меркаванняў старых людзей, агарод цi пасевы, якiя капалi цi засявалi ў велiкодны тыдзень, нiколi не бываюць «добрымi», таму лепш нiчога i не рабiць у гэты час.

Серада на велiкодным тыднi названа Сухой, цi Градавой серадой: «няможна парушаць зямлю ў сераду пасля Вялiкадня i пасля Сёмухi, бо град збожжа выб’е». Такiя серады называюць «градовымi».

З гэтага часу ў вёсках пачынаюцца першыя веснавыя карагоды i гульнi, якiя заканчваюцца на Фамiн тыдзень, а затым наступае так званая «красная горка» — час вяселляў i першага веснавога гуляння на адкрытым паветры.

У гэты дзень не працавалi. Абыходзiлi пасевы з грамнiчнай свечкай. Лiчылася, што такiя дзеяннi будуць ахоўваць палi i агароды ашчадных гаспадароў ад граду ў летнi час.

Таксама лiчылася, што ў таго, «хто будзе пасцiцца ў сераду Святога тыдня, палi град не панiшчыць».

У сераду катэгарычна забаранялася кранаць зерне, падрыхтаванае для веснавога севу.

Чацвер на Велiкодным тыднi, першы пасля Вялiкадня, атрымаў назву Наўскага Вялiкадня, Вялiкадня мёртвых, Наўскай Пасхi, Наўскага чацвярга, Наўскага скрысення, Бабскага Вялiкадня.

Менавiта ў гэты дзень у некаторых рэгiёнах Беларусi ўшаноўвалi памерлых продкаў. Рыхтавалi рытуальную ежу, фарбавалi яйкi i iшлi на могiлкi, каб прыбрацца там, навесцi парадак. Каля ўваходу на могiлкi абавязкова казалi велiкоднае прывiтанне: «Хрыстос уваскрос!», затым на магiле сваякоў малiлiся, пакiдалi яйкi i iншыя пачастункi, раздавалi мiласцiну жабракам.

У некаторых раёнах у гэты дзень варылi столькi белых яек, колькi ў сям’i памерла дзяцей. З’есцi яйкi трэба было на адкрытым месцы, «пакачаўшы па траве», каб дзецi з нябёсаў бачылi i бласлаўлялi сям’ю, якая не забыла iх.

Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць