Выбары-20202121

«Дзейнічайце па законе». Ціханоўская выступіла з новым зваротам да выбарцаў і праваахоўных органаў

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выступіла з новым зваротам.

«З болем у сэрцы мы чыталі ўчора навіны, у якіх паведамлялася пра тое, як супрацоўнікі АМАП і міліцыі затрымлівалі веласіпедыстаў. Мы просім улады апамятацца, мы просім зірнуць на каляндар, цяпер 2020 год, а не сярэднявечча. Такія метады барацьбы з нязгоднымі не тое што непрымальныя — яны па-за межамі».

Святлана Ціханоўская заклікае сілавыя структуры не выконваць злачынных загадаў. «Беларусы цэняць і паважаюць вас, для беларусаў гэта абаронцы, а не пагроза іх жыццю».

«Тысячы беларусаў выходзяць на вуліцы гарадоў і кажуць: нам патрэбныя перамены. Столькі прыхільнікаў перамен на вуліцах яшчэ не было».

Ціханоўская заклікала выбарцаў прыйсці 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за яе.

«А 20-й гадзіне вы маеце права прыйсці на ўчасткі і азнаёміцца з пратаколам. Чакайце, калі камісія палічыць галасы і вывесіць выніковы пратакол. Калі вы пабачыце, што мы перамаглі — святкуйце нашу перамогу.

Калі вы заўважылі парушэнні, дзейнічайце па законе, выклікайце міліцыі і патрабуйце правесці праверку. Гэта вашы галасы на ўчастку, менавіта на вашым участку можа прайсці фальсіфікацыя. І менавіта вы можаце зрабіць захады, каб прадухіліць злачынства ці хаванне доказаў.

 Я буду рабіць усё, што залежыць ад мяне, каб абараніць вашы галасы», — кажа Ціханоўская і зазначае, што пад відэа будуць размешчаныя падрабязныя юрыдычныя крокі.

«Нас большасць і нам не патрэбная кроў», — падкрэслівае Святлана.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць