Меркаванні

«Гучала дзесяць стрэлаў і дзесяць габрэяў падалі»

21 красавіка адзначаецца сусветны дзень памяці Халакосту.

21 красавіка адзначаецца сусветны дзень памяці Халакосту.

Ва ўкраінскім горадзе Бярдзічаў габрэйскіх жанчын прымушалі плыць праз шырокую раку, пакуль яны не тапіліся. У Цельшах, Літва, дзяцей кідалі жыўцом у ямы, напоўненыя іх забітымі бацькамі. У Лёзна, Беларусь, габрэяў сабралі ў зачыненую адрыну, дзе яны замёрзлі да смерці.

Свет ведае пра знішчэнне нацыстамі шасці мільёнаў габрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Людзі ведаюць пра Асвенцым і Берген‑Бельзен; многія чулі пра Бабін Яр. Але сотні, тысячы мясцін пакутніцтва меншай колькасці людзей на тэрыторыі былога СССР, дзе сустрэлі сваю смерць прыблізна 1.5 мільёна габрэяў, застаюцца забытымі.

Цягам некалькіх апошніх гадоў Яд Вашэм – музей Халакосту і даследчы цэнтр у Ізраілі – праводзіў даследаванне гэтых мясцін, супастаўляючы савецкія, нямецкія і іншыя сведчанні. Да заканчэння работы, сабранай пад назовам «Нераспаведзеныя гісторыі», яшчэ далёка. Але ў сувязі з днём памяці Халакосту частка даследавання апублікавана на вэбсайце музея Яд Вашэм.

«Мы спрабуем зразумець чалавека, які сёння гуляў у футбол са сваім габрэйскім суседам, а назаўтра мог наважыцца на яго забойства. Гэта дае матэрыял для даследавання генацыду ў іншых месцах, напрыклад у Афрыцы».

Адзін выпадак стаў вядомы дзякуючы нямецкаму мараку, які здымаў забойствы ў Ліепаі, Латвія. Габрэяў выстраілі ў шэраг, пасля падагналі да траншэі. Гэта рабіла СС і латвійская паліцыя. Потым габрэяў прымушалі скакаць у траншэю, бегчы ў яе канец і стаць спіной да растрэльнай каманды. Яны ўжо ведалі, што з імі адбудзецца. Пад імі ляжаў пласт трупаў, пасыпаны тонкім слоем пяску.

Цяжка ўяўляць тое, што выраблялі з людзьмі... У Крупках, Беларусь, цэлую габрэйскую грамаду, як мінімум 1000 чалавек, знішчылі 18 верасня 1941 г. Нямецкі салдат, які браў удзел у забойстве, вёў дзённік. Гэты дзённік знайшлі на яго целе. У дзённіку ён апісаў, што быў добраахвотнікам у ліку «пятнаццаці чалавек з моцнымі нервамі». Габрэям сказалі, што іх вышлюць на працу ў Германію, але калі іх загналі ў канаву, стала ясна, які лёс чакае іх. Пачалася паніка. Ахове прыйшлося папрацаваць. «Гучала дзесяць стрэлаў, і дзесяць габрэяў падалі», – піша салдат у дзённіку. «І так, пакуль усіх не паклалі. Мала хто з іх захаваў вытрымку. Дзеці чапляліся за мамаў, жонкі – за мужоў. Нялёгка мне будзе забыць гэтае відовішча….»

Каментары

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць16

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць16

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць