Грамадства55

Супрацоўнік у цывільным сарваў шарыкі, лопнуў іх і кінуў у сметніцу: як некалькі дзясяткаў міліцыянераў разагналі акцыю ў Маладзечне

Учора ўвечары, 23 жніўня, у Маладзечне на Цэнтральнай плошчы сабралася каля 100 чалавек. У выніку іх разагналі два дзясяткі міліцыянераў, піша Рэгіянальная газета.

На Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне знаходзілася каля ста чалавек пад парасонамі. Увечары ў горадзе ішоў дождж. У некаторых былі бел-чырвона-белыя сцягі і шарыкі.

Людзі сабраліся каля помніка Леніну. Тады да натоўпу падышлі чатыры супрацоўнікі міліцыі ў форме, два — у цывільным. Адзін з супрацоўнікаў папярэджваў у мегафон, каб людзі разышліся. Два супрацоўнікі — адзін у цывільным, а другі ў форме — здымалі людзей на відэакамеры.

Міліцыянеры кажуць, што па сённяшняй акцыі ўжо пачалі адміністрацыйныя справы. Гаворка ішла пра шэсце.

У мегафон прагучала: «Не стварайце сабе праблем».

Адзначым, што мабільны інтэрнэт не працаваў.

Потым да натоўпу выйшлі два дзясяткі міліцыянераў, яны абышлі ўсю плошчу, а людзі пайшлі ў розныя бакі — да рынку, на Вялікі Гасцінец і да гасцініцы. Па плошчы праходзілі людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі, але міліцыянеры не падыходзілі да іх і не затрымлівалі.

Калі людзі разышліся, супрацоўнік маладзечанскай міліцыі Сяргей Гамбіцкі, які быў у цывільным побач з міліцыянерам з мегафонам перад натоўпам, сарваў са слупа шарыкі, лопнуў іх і выкінуў у сметніцу. На гэтым акцыя завяршылася.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць