Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ. Супрацоўнікі навучальнай установы пацвердзілі гэта «Еўрарадыё» на ўмовах ананімнасці.
У афіцыйным каментары дырэктар Ліцэя БДУ Ігар Варакса не пацвердзіў і не абверг нам гэтую інфармацыю.
«Мы не каментавалі, калі пайшла інфармацыя, што Мікалай Лукашэнка нібыта збіраецца ў нас вучыцца. Адпаведна, і цяпер няма сэнсу ў каментаванні. У Ліцэй ён паступаў, дакументы прыносіў. А што адбывалася далей — толькі ў асабістым кабінеце вядома тым, хто паступаў.
Мы ніякія вынікі [іспытаў] не публікуем. У нас паступала 1739 чалавек, і мы не распавядаем ні пра каго».
Улетку, калі скончылася ўступная кампанія ў Ліцэй, з'явілася інфармацыя, што туды паступіў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі. Ён абраў клас біялагічнага профілю.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Каментары