Грамадства88

КДБ параіла гродзенскаму журналісту пісаць пазітыўна

У адваротным выпадку яму прыгразілі крымінальнай справай за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.

У адваротным выпадку яму прыгразілі крымінальнай справай за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.

Сёння ў Гродне супрацоўнікамі УКДБ вобласці быў затрыманы журналіст, сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў Іван Роман. Ён з’яўляецца карэспандэнтам радыё «Рацыя» і аўтарам часопісу «Магазын Польскі», які выдаецца апальным Саюзам палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. У КДБ журналіста пісьмова папярэдзілі пра адказнасць за дыскрэдытацыю РБ.

«Дакумент той называецца афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўнай дзейнасці. Я звяртаўся да юрыстаў і мне патлумачылілі, што наша заканадаўства не прадугледжвае такой адказнасці» – распавёў І. Роман «НН».

Па яго словах, асаблівую заклапочанасць у кадэбістаў выклікалі ягоныя арыткулы пра эканамічны стан гродзенскіх прадпрыемстваў.

«Мне сказалі, што я магу пісаць, але толькі пазітыўна, а калі буду даваць негатыўную інфармацыю, то гэта будзе расцэнена, як дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь у замежных СМІ» – патлумачыў журналіст.
Акрамя таго, яму паведамілі, што 24 красавіка гэтага году ён знаходзіўся ў аператыўнай распрацоўцы, з чаго яму трэба зрабіць правільныя высновы. На пытанне журналіста, ці заведзеная ў такім разе супраць яго крымінальная справа, пачуў, што не заведзеная, але зрабіць гэта могуць у любы момант.

Летась падобнае папярэджанне Івану Роману вынесла пракуратура. Журналіст спрабаваў атрымаць акрэдытацыю для працы на радыё «Рацыя», але атрымаў адмову на той падставе, што раней ён ажыццяўляў журналісцкую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ад імя замежнага СМІ без акрэдытацыі пры МЗС.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць