Грамадства11

«Хацеў паказаць, што гэта — фарс». Гродзенскі музыка Ігар Банцар прыйшоў у суд у ружовым, яго забраў АМАП

15 верасня ў Гродзенскім абласным судзе мусіў адбыцца разгляд касацыйнай скаргі па прысудзе грамадскаму актывісту і музыку Ігару Банцару. У суд ён з’явіўся ў ружовым і з ружовым сцягам. На пасяджэнне Банцара не пусцілі, а з ганка суда музыку забраў АМАП, піша Hrodna.life.

«Я вырашыў паказаць, што тыя суды, на якіх я быў раней, — фарс», — так актывіст патлумачыў свой выгляд і перформанс на ганку абласнога суда.

Усю судовую сістэму Беларусі і папярэднія затрыманні ён таксама лічыць фарсам.

Намеснік старшыні суда не пусціў Банцара на пасяджэнне, бо той з’явіўся ў «неналежным выглядзе» — у шортах. Тады актывіст выйшаў на ганак, уключыў музыку з калонкі і пачаў махаць ружовым сцягам.

Праз пяць хвілін прыехала спачатку ахова, потым — бус з танаваным шклом. «Бус аб’ехаў па кальцы, стаў каля крамы, з яго выйшаў АМАП і пачалі круціць», — расказаў Hrodna.life сведка здарэння Андрэй Мялешка. Затрымлівалі музыку сямёра супрацоўнікаў АМАП, але без асаблівай жорсткасці.

Актывіста затрымлівалі сямёра амапаўцаў. Фота: Андрэй Мялешка

Ігара Банцара павезлі ў РАУС на Дубко. Там з ім правялі прафілактычную гутарку аб недапушчальнасці такіх паводзінаў, выклікалі брыгаду медыкаў з Псіхіятрыі-наркалогіі для агляду і адпусцілі.

У абласным судзе мусілі разглядаць касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна ад 24 жніўня. Ігару Банцару прысудзілі 10 сутак па артыкуле 23.34. ч. 1 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ён быў сярод пяці затрыманых 22 жніўня каля гродзенскага бара «Карыца». Гэта ўжо другое абскарджанне прысуду Ігара Банцара ў абласным судзе за месяц.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму17

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома2

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту3

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы10

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая16

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму17

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць