Грамадства55

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку

Сёння падчас візіту ў Вену Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на супольным пленарным пасяджэнні трох асноўных камітэтаў АБСЕ.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

У сваёй прамове Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на падтрымцы Украіны і неабходнасці спыніць расійскую агрэсію, паведамляе яе прэс-служба.

Таксама яна заклікала Парламенцкую асамблею АБСЕ і краіны-ўдзельніцы не зніжаць увагу да Беларусі: трымаць ціск на рэжым і рыхтавацца да моманту, калі ў Беларусі адкрыецца акно магчымасцяў для перамен:

«Сёння Украіна змагаецца за ўсіх нас — за Беларусь, Украіну, Малдову, усю Еўропу. Украіна змагаецца за мір, дэмакратыю і правы чалавека — тыя каштоўнасці, якімі так даражыць АБСЕ.

Важна даць Украіне ўсё неабходнае для перамогі і спыніць расійскую агрэсію. Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку.

Вынік гэтай вайны паўплывае і на будучыню Беларусі. Гэта можа адкрыць для нас акно магчымасцяў. І ёсць два сцэнары: Беларусь альбо застанецца ў расійскай арбіце, з ядзернай зброяй, войскамі, «Арэшнікамі» — а гэта значыць, пастаянная пагроза для нашых суседзяў. Альбо яна нарэшце вызваліцца. Адновіць сваю незалежнасць, свабоду і вяршэнства права — і выканае свае абавязацельствы перад АБСЕ.

Мы не павінны дазваляць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна. Беларусь — не Расія. Мы на баку Украіны. Мы — ганарлівая еўрапейская нацыя з уласнай культурай і ідэнтычнасцю».

Каментары5

  • няхай адцягвае матузок каланіяльнай залежнасці
    20.02.2026
    Сашок стары ён сам памірае (няхай адцягвае матузок каланіяльнай залежнасці сёння ДЗЕЛЯ НАС І сябе) , неверагодныя РБ не фішка вам ў казіно гуляць, мы 90% Беларусаў гэта вам радыкалам не дазваляем
  • не было ў РБ ў 2020 рэсурсаў каб супрацьстаяць драпежнай імперыі
    20.02.2026
    дзякуючы вашай і ЭЗ крымінальнай АБЛОЗЕ, не было ў РБ ў 2020 рэсурсаў каб супрацьстаяць драпежнай імперыі. РБ не ўдзельнічае войскамі ў вайне, і з РБ не ляцяць ракеты да Укр. сёння
  • Карціна маслам!
    20.02.2026
    Але ж і заспявалі абаронцы лукашэначкі: і Расею ім трэба развальвпць і выдумляюць пра нейкі "матузок імперыі", аказваецца і ракеты не ляцяць значыць нармальна, пра 660 ракет, самалёты і смерць ад іх можна забыць, а дроны, каторыя лятуць праз Беларусь "это другое"?
    Нічога вы, лукашысты, не дакажаце, не зможаце прыкінуцца невінаватымі.

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Патэнцыйны кашмар эпохі штучнага інтэлекту — біялагічная зброя. Увесь свет думае, як падрыхтавацца да яе выкарыстання

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй29

ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту21

Навукоўцы ствараюць бактэрыі, здольныя з'ядаць ракавыя пухліны знутры

Трамп абвясціў, што пагадзіўся на пачатак перамоваў з Іранам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць