Магілёўскія пракуроры праводзяць «прафілактычныя гутаркі» з карыстальнікамі сацсетак, якія крытыкавалі ўлады
Пракурор Магілёва правёў гутаркі з жыхарамі горада, якія размяшчалі ў інтэрнэце «абразы прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў», а таксама заклікі да ўдзелу ў «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
Пракурор Магілёва Дзмітрый Лянчэўскі правёў з асобнымі людзьмі гутаркі. Ён папярэдзіў аб недапушчальнасці дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама звярнуў увагу, што пры паўторным парушэнні закона яны могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК.
-
«Захоўвайце ціск на рэжым і падтрымлівайце наш народ». Тэкст выступу Ціханоўскай у Еўрапарламенце
-
«Надзеі не было знайсці яе жывой». 78‑гадовая беларуска чатыры дні правяла ў лесе без ежы і вады
-
«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе
Каментары