Свет

СААЗ паведаміла аб рэкордным росце заражэння каранавірусам за тыдзень

Колькасць інфікаваных каранавірусам вырасла ў свеце за мінулы тыдзень больш чым на 2,2 млн, гэта самы высокі рост за сем дзён ад пачатку пандэміі. Колькасць выпадкаў са смяротным зыходам павялічылася больш як на 39 тыс., што прыкладна адпавядае паказнікам папярэдняга тыдня. Пра гэта паведаміла Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ), піша ТАСС.

Колькасць афіцыйна пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам па стане на 11 кастрычніка дасягнула 37 109 851, а колькасць смяротных зыходаў — 1 070 355.

Самая цяжкая эпідэмічная сітуацыя назіраецца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Усяго ў гэтым рэгіёне з 5 па 11 кастрычніка заразіліся больш за 804 тыс. чалавек, а агульная колькасць інфікаваных перавысіла 17,79 млн. За сем дзён зарэгістраваныя больш за 20 тыс. смерцяў, і на 11 кастрычніка агульная колькасць смяротных зыходаў склала больш за 588 тыс.

У рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі за тыдзень заразіліся больш за 575 тыс. чалавек, і іх агульная колькасць перавысіла 7,9 млн. Колькасць памерлых перавысіла 126 тыс., што на 7,75 тыс. больш, чым тыднем раней.

У Еўропе зафіксаваны самы вялікі рост захворвання ў параўнанні з папярэднімі сям'ю днямі (34%). Колькасць тых, хто заразіўся, вырасла больш чым на 694 тыс. — да амаль 6,92 млн. за тыдзень памерлі больш за 6,1 тыс. чалавек, а агульная колькасць памерлых перавысіла 246 тыс.

У Індыі колькасць інфікаваных павялічылася за сем дзён больш чым на 504 тыс., у ЗША — больш чым на 327 тыс., у Бразіліі - больш чым на 175 тыс. У Еўропе больш за ўсё захварэлых за мінулы тыдзень выяўлена ў Вялікабрытаніі (больш за 110 тыс.). На другой пазіцыі — Францыя (больш за 110 тыс.), на трэцяй — Расія (больш за 83,5 тыс.), на чацвёртай — Іспанія (больш за 50 тыс.), на пятай — Нідэрланды (больш за 36 тыс.).

Па колькасці памерлых за тыдзень сумнае першынство ў свеце ў Індыі — больш за 6,5 тыс. чалавек. Далей ідуць Мексіка (больш за 5 тыс.), ЗША (больш за 4,8 тыс.) І Бразілія (больш за 4,2 тыс.).

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны3

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць