Грамадства1818

У Нясвіжы жанчыну выклікалі ў міліцыю пасля прагулкі з сабакам у бел-чырвона-белым світары

Дзіўная гісторыя адбылася ў Нясвіжы: пасля прагулкі з сабачкам, адзетым у бел-чырвона-белы світар, жанчыну выклікалі ў міліцыю і затрымалі. А пасля асудзілі за ранейшыя акцыі.

У гэтую нядзелю, як і ў мінулыя, Ала Карунная гуляла з сабакам па горадзе. На ёй была чырвоная куртка з белым гольфам, на гадаванцы — чырвона-белы світар. Як расказваюць сябры, жанчына нічога не выкрыквала, ніякай атрыбутыкі ў яе не было. Па пятах за ёй хадзілі трое міліцыянтаў і фатаграфавалі сабаку. 

«У панядзелак яна даслала галасавое паведамленне, была ўсхваляваная: мяне выклікаюць у РАУС, я баюся. Ёй патэлефанавалі і сказалі: калі вы не з’явіцеся, то прыедзем па вас, возьмем у кайданкі і адвязём у аддзяленне. Ала спытала: А для чаго? Адказалі, што з ёй хоча пагутарыць начальнік міліцыі», — распавядае яе знаёмая.

Ала прыйшла ў аддзяленне — там яе замкнулі ў кабінеце і абвясцілі, што яна затрыманая. Жанчына прасіла даць ёй звязацца са сваякамі, але за тыя пару хвілін, што адвялі для гутаркі, не змагла дазваніцца. Пасля сям’і паведамілі, што жанчыну не выпусцяць да суда.

Ноч Ала правяла ў ізалятары. Родныя змаглі ёй перадаць цёплыя рэчы і каплі ад алергіі.

Суд адбыўся ў аўторак, 20 кастрычніка. З блізкіх на яго ніхто не патрапіў — іх не папярэдзілі пра час пасяджэння, сын да апошняга не ведаў, за што канкрэтна затрымалі маці.

Аказалася, на Алу склалі два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні — за ўдзел у мітынгу і велапрабегу супраць гвалту, якія былі 23 і 25 жніўня. Суддзя Дзмітрый Гвозд пакараў жанчыну штрафам у 30 базавых (810 рублёў) і адпусціў.

Раней жанчыне ніякіх павестак не прыходзіла.

Ала кажа, што ёй прыгразілі пасля ў міліцыі: яшчэ раз сюды патрапіш — аднымі суткамі не абыдзешся. Тэлефон адмовіліся аддаваць, пакуль жанчына не выплаціць штраф.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш2

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»44

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць