Культура66

Прадзюсар Пятра Ялфімава: Мы свята спадзяваліся на выхад у фінал

Нечаканымі назвала вынікі першага паўфіналу «Еўрабачання‑2009» прадзюсер беларускага ўдзельніка Пятра Ялфімава Таццяна Касмачова.

«Мы не тое каб абсалютна былі ўпэўненыя ў выхадзе ў фінал, але мы на гэта свята спадзяваліся, — заявіла Т.Касмачова ў інтэрв’ю БелаПАН. — У нас былі шанцы. Пётр выступіў вельмі добра. Ну што ж, як ёсць, так ёсць. Гэта непрыемна, але не трагічна».

Паводле слоў кіраўніка беларускай дэлегацыі ў Маскве, намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Мартыненкі, ён не адмаўляе сваёй віны за вынік П.Ялфімава.

«Не магу сказаць, што я тут ні пры чым, таму што я кіраўнік дэлегацыі і павінен несці за гэта адказнасць.
Але мы да апошняга спадзяваліся, што ўсё‑такі выйдзем у фінал, — сказаў А.Мартыненка. — Гэтага не здарылася, таму нам ёсць над чым працаваць».

Выступленне беларуса кіраўніку дэлегацыі спадабалася. «Ён праспяваў добра.

Але аднаго голасу, які ёсць у Пятра, недастаткова для ўдалага выступлення. Выканаўца павінен валодаць харызмай,
каб глядач, убачыўшы яго, захацеў за яго прагаласаваць. Мы гэта з Пятром абмяркоўвалі яшчэ раней. Але, відаць, у яго не атрымалася», — заявіў А.Мартыненка.

Паводле яго інфармацыі, 13 мая большая частка беларускай дэлегацыі, уключаючы артыстаў, вяртаецца ў Мінск.

Юлія Міцкевіч, БелаПАН

Глядзі таксама:
Беларус Аляксандр Рыбак з Нарвегіі - фаварыт Еўрабачання

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў17

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты3

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў17

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць