Грамадства

Мітрапаліт Кандрусевіч маліўся каля Вострай Брамы і выступіў з шэрагам заяў

21 лістапада Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч служыў Імшу ў віленскім касьцёле сьвятой Тэрэзы (пры Вострай Браме), піша «Радыё Свабода». На пачатку службы ён заклікаў маліцца за Беларусь, якая «перажывае нябачны грамадзка-палітычны крызіс, які працягваецца больш за тры месяцы, якому ня бачна канца і які можа завяршыцца грамадзянскай вайной».

«Мы ведаем, што такое падзеленае грамадзтва, яно будзе зьнішчана, як кажа Езус Хрыстос. А мы хочам, каб наша Бацькаўшчына жыла і была шчасьлівай. Мы супраць гвалту, супраць няпраўды, супраць несправядлівасьці і ўсё гэта асуджаем. Але мусім зь любоўю ставіцца да кожнага чалавека, умець прабачаць тым, хто робіць зло. Гэта нялёгка, але трэба сузіраць крыж Езуса Хрыста, які сказаў: «Ойча, прабач ім, бо ня ведаюць, што робяць!» — зазначыў каталіцкі герарх.

Ён лічыць, што трэба прасіць у Бога ласкі, каб у грамадзтве панаваў галоўны закон — любові да Бога і бліжняга.

«Які б іншы быў сьвет і наша краіна, калі б мы жылі паводле гэтага закону. Мы розныя, але павінны быць адзінымі ў жаданьні шчасьця для нашай Бацькаўшчыны», — заклікаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Амаль тры месяцы ён жыве за мяжой, у Польшчы. Беларускія ўлады не пусьцілі яго на радзіму, прызнаўшы пашпарт несапраўдным. У Вільні для мітрапаліта была другая імша на роднай беларускай мове — першую ён адслужыў у Польшчы. «Таму я вельмі рады, што, нягледзячы на складаныя абставіны, вас сабралася тут нямала», — зьвярнуўся ён да вернікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць