Грамадства

Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне

Як стала вядома «Нашай Ніве», прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне. Яна яшчэ не падпісаная кіраўніцтвам. 

Фота krynica.info

«Я не буду дадаткова распаўсюджвацца на гэты конт. Калі на гэтую тэму захоча пагаварыць мой пераемнік, то так тое і мусіць быць. Але тут і гаварыць няма аб чым асабліва. Ну напісаў, ну чакаю… Спадзяюся, што ўсё будзе добра: і ў інфармацыйнай службы, якую я пакідаю, і ў мяне, і ў нас усіх. Дзякуй усім тым СМІ, хто супрацоўнічаў і супрацоўнічае з БПЦ. І выбачайце, калі што», — сказаў Лепін «Нашай Ніве». 

Хто заменіць Лепіна, пакуль невядома, адным з імаверных пераемнікаў называецца іераманах Афанасій (Сакалоў), прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі.

Раней Лепіна персанальна раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка за тыя ацэнкі, якія святар даў дзеянням сілавікоў, што разбурылі мемарыялы забітаму Бандарэнку.

Прэс-сакратар БПЦ назваў барацьбу з мемарыяламі Бандарэнкі «сатанінскім»

Пракуратура папярэдзіла Касабуцкага і Лепіна за іх крытычныя выказванні

«Я гатовы». Біскуп Касабуцкі не выключае, што супраць яго могуць завесці крымінальную справу

Каментары

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»5

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»5

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць