Здарэнні

Падлеткі абрабавалі «Табакерку» ў Маладзечне: набралі цыгарэт і прэзерватываў на 1400 рублёў ВІДЭА

У Маладзечне чацвёра падлеткаў разбілі шыбу ў «Табакерцы», залезлі ўнутр і вынеслі адтуль тавару больш чым на 1400 рублёў, паведамляе УУС Менаблвыканкама.

Усё адбылося яшчэ ў ноч на панядзелак. Міліцыю на месца здарэння каля 7-й раніцы выклікала прадавачка кіёска «Табакерка» на вуліцы Міра. Па словах жанчыны, у шапіку было разбіта шкло і адкрыта касавае акенца.

Міліцыя выявіла, што невядомыя разбілі вітрыну і праніклі ў гандлёвы кіёск, адкуль вынеслі цыгарэты, запальніцы і пачкі кантрацэптываў на агульную суму крыху больш за 1400 рублёў.

Пасля прагляду запісаў з камер відэаназірання высветлілася: за ноч зламыснікі двойчы залезлі ў гандлёвае памяшканне і выкралі адтуль тавар.

Каля чацвёртай раніцы, пасля таго як было разбіта вітрыннае шкло, спрацавала сігналізацыя. Нягледзячы на гэта, адзін з падлеткаў залез унутр кіёска і набіў сумку блокамі цыгарэт з прылаўка. Праз шэсць хвілін кампанія падлеткаў вярнулася на месца здарэння. Той жа падлетак зноў залез унутр кіёска. Ён браў блокі тытунёвых вырабаў і праз разбітае акно падаваў астатнім. Выбрацца вонкі праз разбітае шкло ён не змог, таму пакінуў памяшканне праз касавае акенца.

Налётчыкамі аказаліся чацвёра навучэнцаў мясцовага каледжа 16 і 15 гадоў. У інтэрнаце, дзе яны пражываюць, знайшлі частку скрадзенага. У біяграфіі дваіх непаўналетніх гэта першы канфлікт з законам. У двух іншых, 15-гадовага ўраджэнца Валожынскага раёна і 16-гадовага падлетка родам з Мядзела, гэта не першае знаёмства з міліцыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць