Эканоміка

«Ёсць некалькі развілак» — Мясніковіч расказаў аб магчымых шляхах вырашэння газавага пытання

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам расказаў аб магчымых шляхах вырашэння газавага пытання на прасторы саюза, паведамляе БелТА.

«Гэта пытанне да цяперашняга часу прысутнічае ў праекце стратэгічных напрамкаў, тут некалькі развілак. У нас ёсць праграма фарміравання агульнага рынку газу. У адпаведнасці з ёй у 2021 годзе павінен быць распрацаваны праект міжнароднага дагавора, дзе будуць прапісаны (мы так разлічваем) усе дэталі і нюансы: фарміраванне цаны на газ і тарыфаў на прапампоўку», — нагадаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, ёсць меркаванне, што газавае пытанне больш проста і ўдала будзе вырашыць у рамках двухбаковых адносін. Напрыклад, Беларусь і Расія будуць дамаўляцца непасрэдна, а не чакаць стварэння агульнага рынку.

«І тое, і другое пытанні маюць свае перавагі і недахопы. Арменія і Кыргызстан адназначна лічаць, што разам з Беларуссю можна будзе вырашаць і іх пытанні па тарыфах на прапампоўку і цэнах на газ. Але трэба ўлічваць, што ўзровень інтэграцыі, супрацоўніцтва ў рамках двухбаковых адносін таксама мае вельмі моцныя пазіцыі. І часам на ўмовах узаемнасці можна не ўсе пытанні вырашаць для пяцёркі — нешта можна вырашаць і на двухбаковай аснове», — растлумачыў старшыня Калегіі ЕЭК.

Падыходы да фарміравання агульнага рынку газу ў краін ЕАЭС падзяліліся: Расія і Казахстан займаюць адну пазіцыю, Беларусь, Арменія і Кыргызстан — іншую. Прычым Кыргызстан яшчэ прапануе ўрэгуляваць гандаль газам з трэцімі краінамі: ён ужо часткова закупляе яго ва Узбекістана. «Таму пытанне няпростае, дыскусійнае. Я думаю, гэта будзе адно з ключавых пытанняў парадку дня 11 снежня», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя фарміравання агульных рынкаў, у стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года плануецца адлюстраваць развіццё заканадаўчай базы ЕАЭС.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год21

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год21

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць