Спорт

«Мы гуляем за народ». Гандбаліст Арцём Каралёк распавёў, з якімі пачуццямі вяртаецца ў зборную

Лідар зборнай Беларусі па гандболе Арцём Каралёк выступае за сумленныя выбары і справядлівасць. У кастрычніку ён выставіў сваю майку на аўкцыён, а атрыманыя сродкі перадаў у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці ў дапамогу пацярпелым спартсменам. Сваім меркаваннем аб сітуацыі ў Беларусі, а таксама пра пачуцці, з якімі рыхтуецца прыехаць у нацыянальную каманду, Арцём падзяліўся з журналістам Hrodna.life.

Давайце жыць у дэмакратычным грамадстве

Арцём Каралёк 6 гадоў гуляе ў зборнай Беларусі. Таксама ён выступае за польскую каманду «Вівэ Кельцэ». Гродзенец не падпісваў ні аднаго з адкрытых лістоў спартсменаў: ні апазіцыйнага, ні праўладнага. У першым ён не згодны з пунктам, што перастане выступаць у нацыянальнай зборнай. А другі ліст не падпісвае, таму што не падтрымлівае гвалт і выступае за сумленныя выбары.

«Усе падзеі вялікім камяком упалі на мяне. Думаў, як лепш паступіць. Спачатку я не разумеў, што адбываецца ў краіне, але потым пачаў выказвацца супраць гвалту. Я не такі чалавек, маўчаць не магу, калі ў маёй роднай краіне адбываюцца страшныя рэчы».

Да ўсіх спартсменаў, якія падпісваюцца ў лістах, Арцём ставіцца аднолькава. Ён нікога не асуджае. Кажа, кожны робіць свой выбар.

«Беларускі народ хоча ісці шляхам дэмакратыі, свабоды слова і свабоды выбару, так што тут кожны сам вольны рабіць, што ён хоча. Што тычыцца тых, хто падпісваецца ў праўладным лісце, я стаўлюся спакойна. Нікога нельга крытыкаваць — у кожнага свой выбар. Так, ёсць ціск на спартсменаў, і гэта жахліва. Шчыра, я не ведаю, як паступіў бы ў гэтай сітуацыі, калі б я быў на пастаяннай аснове ў Беларусі. Але я ганаруся тымі спартоўцамі, якія не маўчаць і выказваюцца.

Сёння праўладны ліст гэта такая ж гісторыя, як і з выбарамі ў нашай краіне. У спісах людзі па два разы, дзеці ёсць. Гэта ўсё неяк несур’ёзна. Лічу, што гэтым лістом улада хоча паказаць, што большасць спартсменаў за дзеючы рэжым. Я чакаў яго нашмат раней, але цяпер ён недарэчны і паказвае ўвесь абсурд сітуацыі».

Праўладнае ліст беларускіх спартсменаў падпісаў стрыечны брат Арцёма велагоншчык Яўген Каралёк. Ён таксама з Гродна.

«Гэта яго меркаванне і яго рашэнне. Я не магу нічога сказаць, кожны пры сваім. Нашы зносіны ад гэтага не зменіцца. Давайце жыць у дэмакратычным грамадстве».

Быў шакаваны, калі затрымалі Леўчанку

У кастрычніку Арцём Каралёк выставіў на аўкцыён сваю футболку з аўтографамі гульцоў каманды «Vive Kielce». Такім чынам ён выказаў салідарнасць з беларускімі спартоўцамі, якіх затрымлівалі за іх грамадзянскую пазіцыю. За майку ўдалося выручыць больш за 400 долараў для Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Майку купіў чалавек з Мінска.

«Са мной звязаліся з фонду і прапанавалі выставіць майку на аўкцыён, такім чынам я мог бы дапамагчы спартсменам. Адразу ж пагадзіўся, бо быў шакаваны, калі затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанку. Калі я быў маладзейшы, я ўжо сачыў за яе дзейнасцю. Мне падабалася, як яна гуляе і ўслаўляе нашу краіну».

З падтрымкай беларускага народа выступілі калегі па камандзе Арцёма і заўзятары.

«Усе цікавіліся сітуацыяй у Беларусі. Як ніяк мы іх суседзі і яны таксама неяк перажываюць, выказваюць словы падтрымкі. Параўноўвалі нашы падзеі з тым, што ў іх было ў 1980-м годзе».

«Хачу, каб кожны разумеў»

Зборы ў нацыянальнай камандзе пачнуцца ў сярэдзіне снежня, і Арцём збіраецца прыехаць у Беларусь. Ехаць на Радзіму ён не баіцца. Кажа, што з-за выказванняў ніякіх праблем у яго пакуль не было. Лічыць, што гэта, магчыма, з-за таго, што ён гуляе ў Польшчы.

«Можа, калі я прыеду на зборы, тады нешта будзе. Нічому не здзіўлюся. У наш час не абавязкова нешта рабіць, затрымаць могуць любога. Але скажу так: я занадта шмат уклаў сіл і часу ў зборную, каб усё цяпер страціць. Я хачу гуляць і, спадзяюся, працягну гэта рабіць.

Мы граем не для чыноўнікаў ці прэзідэнта, мы за народ, за ўсю беларускую нацыю.

Многія спартсмены перажываюць з-за падзей у Беларусі, але на гульнях і трэніроўках гэта не павінна адбівацца. Па сабе магу сказаць — я прафесіянал. Я гуляю ўсё жыццё і не лічу правільным пераносіць нейкія перажыванні на пляцоўку. Падчас трэніровак і гульняў адключаюся ад усяго таго, што адбываецца».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне28

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве17

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?5

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава па прыкладзе Мадура25

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Гэта ўжо другое затрыманае судна за апошнюю гадзіну16

Помнік першай беларускай нафце ўзяты пад дзяржаўную ахову1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам кончылі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць