Літаратура

Княгіня Радзівіл, 700 год гісторыі ў нарысах, 140 фартэцый ВКЛ — новыя гістарычныя выданні

Прапануем вашай увазе некалькі акадэмічных і папулярных выданняў па гісторыі Беларусі, якія з'явіліся ў кнігарнях і ў незалежных распаўсюднікаў за апошні час.

Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл

Галубовіч В. У., Рыбчонак С. А., Шаланда A. I.; навук. рэд. A. I. Шаланда.

Калектыўная манаграфія прысвечана жыццю і дзейнасці княгіні Ганны Кацярыны з Сангушкаў, жонкі канцлера ВКЛ князя Караля Станіслава Радзівіла.

Рана аўдавеўшы, яна не выйшла другі раз замуж, а прысвяціла сябе выхаванню дзяцей, кіраванню шматлікімі маёнткамі роду Радзівілаў, а таксама палітычным інтрыгам у Рэчы Паспалітай.

Пэўны час Ганна з Сангушкаў Радзівіл праводзіла ў Міры, што спрыяла не толькі адраджэнню тутэйшага замка, але і спрычынілася да гаспадарчага росквіту мястэчка і наваколля. Менавіта «мірскаму» перыяду яе біяграфіі прысвечана дадзенае даследаванне.

Разглядаюцца такія аспекты, як сямейнае выхаванне, стасункі ў шлюбе, выхаванне дзяцей, гаспадарчая дзейнасць і адносіны да падданых, паўсядзённае жыццё ў Міры і Мірскім замку, псіхалагічныя рысы гэтай неардынарнай жанчыны, а таксама ў кнізе аналізуецца вядомы на сёння іканаграфічны матэрыял, звязаны з Ганнай з Сангушкаў Радзівіл. 

Анатоль Тарас. Ад Рагвалода да Уніі: Нарысы з гісторыі сярэднявечнай Беларусі

Гэта кніга ўяўляе сабою цыкл вельмі кароткіх нарысаў, які ахоплівае каля сямі стагоддзяў гісторыі Беларусі феадальнай эпохі. Свае нарысы аўтар падзяліў на некалькі частак, адпавядаючых умоўным гістарычным этапам: часы плямёнаў, Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Асобна аўтар разгледзеў пытанні рэлігійнага жыцця нашых продкаў і некаторыя асаблівасці тагачаснага грамадства. 

Кніга добра спрыяе першаму знаёмству шырокага кола чытачоў з гісторыяй Айчыны ў IX—XVI стст. Для далейшага паглыбення ведаў прыкладзены спіс навукова-папулярных прац розных аўтараў. 

Анатолий Тарас. Белорусские замки Великого Княжества Литовского 

Кароткі даведнік для турыстаў склалі нарысы аб прыкладна 140 фартыфікацыйных збудаваннях XIV-XVIII стст., то-бок часоў незалежнага Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У кнізе змешчаны выявы замкаў, іх рэканструкцый, фатаграфіі і планы замчышчаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА3

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць