Усяго патроху11

Адна-дзевяць цыгарэт у дзень змяншае працягласць жыцця на чатыры гады

20 цыгарэт — на шэсць гадоў, зазначаюць спецыялісты.

Даследаванні паказваюць, што курэнне ад адной да дзевяці цыгарэт у дзень памяншае «чаканую працягласць жыцця» больш чым на чатыры гады.

Аб гэтым заявіў загадчык сектара наркалогіі Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Уладзімір Максімчук на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 26 мая.

Калі чалавек выкурвае ў дзень ад 10 да 20 цыгарэт, яго жыццё скарачаецца на 5,5 года, больш за 20 цыгарэт — на 6,2 года.

У.Максімчук зазначыў, што курэнне, па сутнасці, з’яўляецца не шкоднай прывычкай, а залежнасцю падобна наркатычнай, гэта значыць захворваннем. Ён паведаміў, што для чалавека смяротнай дозай нікаціну з’яўляецца 50—100 міліграмаў, што адпавядае 25 выкураным цыгарэтам. Курцы не гінуць толькі таму, што атрутная доза ўводзіцца ў арганізм паступова.

Спецыяліст падкрэсліў таксама, што не існуе бяспечных цыгарэт. Гаворачы аб цыгарэтах, якія называюцца вытворцамі «лёгкімі», ён заўважыў, што ўяўленне аб іх меншай шкодзе для арганізма з’яўляецца ілюзіяй. Чалавек, які курыць «лёгкія» цыгарэты, робіць больш глыбокія ўдыхі, часцей адчувае патрэбу пакурыць. У выніку ён спажывае амаль такую ж колькасць нікаціну і іншых шкодных рэчываў, як і пры курэнні больш моцных цыгарэт.

Найбольш шкоднае курэнне для дзяцей, заявіў У.Максімчук. Так, калі дзіця пачынае курыць да 15 гадоў, рызыка памерці ад злаякаснай пухліны павялічваецца ў яго ў шэсць разоў у параўнанні з чалавекам, які заахвоціўся да тытуню пасля 25 гадоў, падкрэсліў нарколаг.

Акрамя таго, на здароўе дзяцей і дарослых згубны ўплыў аказвае пасіўнае курэнне. Медыкі падкрэсліваюць, што шкодна не толькі знаходзіцца ў адным пакоі з чалавекам, які ў гэты момант курыць. Для дзяцей любога ўзросту з’яўляецца непажаданым прысутнасць з імі ў адным пакоі чалавека, які толькі што выкурыў цыгарэту.

Цяпер існуюць неабвержныя доказы сувязі тытунекурэння з развіццём 18 форм злаякасных утварэнняў. Гаворка ідзе пра рак лёгкага, стрававода, гартані і страўніка. Як падкрэсліў вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Аляксандр Скалыжэнка, першапрычынай 98% усіх выпадкаў раку лёгкага з’яўляецца курэнне тытуню.

Ён таксама дадаў, што курцы з запаволеным метабалізмам маюць большую рызыку захварэць на рак.

Алена Спасюк, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»5

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

Алесь Бяляцкі назваў, хто для яго маральны аўтарытэт29

Украінскія дроны атакавалі Валгаград

Прынцэсы Кэтрын і Шарлота сыгралі дуэтам на калядным канцэрце ў Лондане

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць11

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»5

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць