Грамадства

Памёр намеснік міністра замежных спраў і амбасадар у ЗША Алег Краўчанка

Памёр намеснік міністра замежных спраў, прызначаны ў ліпені паслом Беларусі ў ЗША Алег Краўчанка. Пра гэта Tut.by паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Алегу Краўчанку было 49 гадоў. Аб прычынах смерці не паведамляецца.

Алег Краўчанка нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, аспірантуру Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат юрыдычных навук.

Дыпламатычную службу пачаў у 1994 годзе ў якасці аташэ, а затым займаў розныя пасады ў аддзеле дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў. У 1999-м быў прызначаны дарадцам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Швецыі, з 2003-га працаваў у аддзеле ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека МЗС. Затым працягнуў кар'еру ў амбасадзе Беларусі ў ЗША.

20 ліпеня 2020 года Краўчанку прызначылі паслом Беларусі ў ЗША, але ён так і не быў адкамандзіраваны ў ЗША. Ён да апошняга выконваў абавязкі намесніка кіраўніка МЗС.

Нагадаем, беларускага амбасадара ў Амерыцы не было 12 гадоў. Да «пахаладання» ў двухбаковых адносінах Краўчанка ўжо працаваў у амбасадзе Беларусі ў ЗША. У 2007 годзе ён быў дарадцам амбасады Беларусі ў ЗША, з 2008-га па 2014-ы — часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША.

У 2014 годзе Краўчанка вярнуўся ў Мінск і ўзначальваў аддзел ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі, а затым — упраўленне Амерыкі МЗС. На пасаду міністра быў прызначаны ў 2017 годзе.

Апошнія некалькі гадоў Алег Краўчанка не раз наведваў Вашынгтон з афіцыйным візітам і прадстаўляў Беларусь на розных перамовах і сустрэчах з амерыканскімі калегамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць