Грамадства

Апублікаваны дакумент АП Расіі аб стратэгіі захавання ўплыву ў Беларусі з улікам непапулярнасці Лукашэнкі

Расійскае інтэрнэт-выданне The Insider расказала пра план расійскіх уладаў адносна Беларусі. Рэдакцыя атрымала дакументы з упраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Расіі па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі, якое ўзначальвае генерал СВР Расіі Уладзімір Чарноў.

У адным з дакументаў, датаваным 3 кастрычніка, Уладзімір Чарноў адзначае, што ў Беларусі «расце масавае і глыбіннае непрыманне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якое ўсё мацней захоплівае адміністратыўныя пласты».

Чыноўнік настойвае на неабходнасці ў найбліжэйшым часе правесці ў Беларусі канстытуцыйную рэформу і перадачу ўлады парламенту, дзе да ўлады павінны прыйсці сілы, лаяльныя Маскве.

«Крытычна неабходна, у прыватнасці, даць магчымасць выбаршчыкам, крытычна настроеным да ўлады і пазітыўна — да Расіі (гэта большасць!), атрымаць палітычнае прадстаўніцтва і нават большасць у парламенце РБ, што зробіць ўнутраную і замежную палітыку краіны больш пэўнай», — гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным у The Insider.

«Наша Ніва» не можа ацаніць сапраўднасць гэтага дакумента.

Выданне таксама публікуе дакумент «Стратегия работы в Республике Белоруссия», які, магчыма, уяўляе сабой прапанову, распрацаваную кімсьці з прарасійскіх дзеячаў Беларусі ці людзей з кола экс-пасла Бабіча.

Выданне публікуе таксама праект праграмы прарасійскай партыі з праўкамі, зробленымі чалавекам, якога завуць Мікіта Лагавы. Такі чалавек існуе, гэта 28-гадовы сын уласніка ТАА «Фармлэнд» Івана Лагавога. Публікуецца і «спіс актыву», да працы з якім Расіі прапануецца звярнуцца, у ім фігуруе і Лагавы-старэйшы. Магчыма, гаворка пра спіс людзей, якіх рэкамендуе складальнік праекта праграмы дадзенай партыі.

Адзін з людзей са спісу пацвердзіў «Нашай Ніве» факт кантактаў з расійскімі аналітыкамі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі11

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча1

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ26

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч6

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі11

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць