Меркаванні

Горкая навука і вопыт для міліцыі

Пасля трагедыі на Нямізе пры правядзенні масавых мерапрыемстваў абавязкова ўлічваецца фактар надвор’я, бліжэйшыя станцыі метро зачыняюцца.

Як паведаміў «Інтэрфаксу» начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Менгарвыканкаму палкоўнік міліцыі Ўладзімір Навіткевіч, «трагедыя на Нямізе, што здарылася 10 гадоў таму, стала горкім урокам і вопытам для міліцыі». З улікам гэтага быў распрацаваны алгарытм дзеянняў міліцыі ў часе аховы грамадскага парадку ў месцах масавых мерапрыемстваў у складаных умовах надвор’я. Існуе дамоўленасць з менскім метрапалітэнам аб тым, што

«калі раптоўна ў часе масавага мерапрыемства пачнецца навальніца і ўзнікне верагоднасць, што людзі могуць рушыць у бок падземных пераходаў на станцыях метрапалітэна, міліцыя перакрые ўваходы ў падземныя пераходы, а цягнікі будуць хадзіць без спынення».

Старшыня грамадскага аб’яднання «Цэнтр сацыяльнай дапамогі Няміга’99» Наталля Навакоўская ў цісканіне 30 траўня 1999 г. страціла 16-гадовую дачку Аляўціну. «Намі гэтая трагедыя не забытая. А з боку ўладаў да нас была ўвага на працягу першых двух гадоў — былі льготы, бясплатны праезд, лекі, а пасля гэта ўсё скончылася. Цяпер амаль ніхто не згадвае. Хаця па-рознаму бывае. Мама Дзімы Корзуна з Светлагорска пасля яго гібелі засталася адна з унукам. Яна не скардзіцца на адсутнасць увагі, бо ёй апякуецца мясцовы гарвыканкам. Часам бацькі самі вінаватыя. Замыкаюцца ў сабе. Але мы збіраемся разам, у гэтым годзе ўжо было два сходы. Прыходзім да метро, на дні народзінаў сваіх дзяцей на сустракаемся на могілках. Сёння трэба ізноў агучваць гэтае пытанне.

Нікога не хочацца пакрыўдзіць.

Нашых дзяцей туды завабілі конкурсамі, а потым пачалі казаць, што ніхто і не клікаў іх, маўляў, самі прыйшлі. І дагэтуль такое кажуць.

Безумоўна, Няміга стала адпраўной кропкай. Цяпер няма ўжо піўных святаў, падобных таму, пасярод гораду, усё больш на прасторы, за горадам. Станцыі метро ў месцах масавых мерапрыемстваў зачыняюцца. Хоць я і не хаджу больш на такія мерапрыемствы».

Алег Волчак, праваабаронца, на момант трагедыі ўзначальваў грамадскае аб’яднанне «Прававая дапамога насельніцтву», актыўна дапамагаў родным загінулых у падземным пераходзе станцыі метро «Няміга». «Пасля трагедыі ў часе следства была зробленая добрая экспертыза, былі прааналізаваныя дзеянні арганізатараў і праваахоўных органаў.

Экспертыза паказала, што арганізаваная бяспека была слаба. Галоўнай нашай перамогай стала тое, што ў судзе было даказана, што віной 53 загубленых жыццяў быў не дождж, як настойвалі ўлады, а нядбайнасць.
Я збольшага адсочваю, як арганізоўваюцца масавыя мерапрыемствы ў сталіцы сёння. 4 ліпеня 2008 г. паказаў, што па-ранейшаму нашыя сілавікі не навучыліся дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. І гэта не дзіўна, бо ўсе рэсурсы ідуць на кшталтаванне барацьбы з іншадумствам. Гэта зніжае давер ў грамадстве да здольнасці ўлады забяспечыць бяспеку на масавых мерапрыемствах.
Нічога не змянілася і ў плане кампенсацыі маральных і матэрыяльных выдаткаў ахвяраў трагедыяў.
Тыя з нашых суайчыннікаў, што летась атрымалі раненні ў выніку выбуху 4 ліпеня, фактычна на ўсё жыццё застаюцца з гэтай траўмаў. У параўнанні з гэтым фактам атрыманая імі кампенсацыя проста смешная».

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі15

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака11

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі15

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць