На наступны дзень пасля візіту Лукашэнкі «Гарызонт» пачаў пошукі новага дырэктара
Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» абвясціла конкурс на замяшчэнне вакансіі «дырэктар прадпрыемства».
Як адзначае Office Life, аб'ява аб пошуку дырэктара з'явілася 6 студзеня, то-бок на наступны дзень пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі на «Гарызонт».
На гэты момант генеральным дырэктарам кіруючай кампаніі холдынга «Гарызонт» з'яўляецца Юрый Прадко. Менавіта ён падарыў Лукашэнку кітайскі праектар пад брэндам «лазерны тэлевізар Гарызонт».

Юрый Прадко
Каментары