У судзе Савецкага раёна Мінска сёння разглядзелі справы Настассі Трафімчык і Вольгі Ігнатовіч па двух пратаколах: арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
Суддзя Марына Фёдарава прызнала вінаватай Насту ў непадпарадкаванні і пакарала яе 15-сутачным арыштам. Пратакол па арт.23.34 КаАП суддзя адправіла на дапрацоўку.
Суддзя Сяргей Шаціла паступіў такім жа чынам: 15 сутак за непадпарадкаванне, а пратакол па арт. 23.34 КаАП адправіў на дапрацоўку.
Учора стала вядома, што Мікіта Броўка і Ксенія Міклашэўская атрымалі па 20 сутак арышту па арт.23.34 і арт.23.4 КаАП.
Усе супрацоўнікі крамы знаходзяцца ў ізалятары з 30 студзеня.
-
«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?
-
Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку
-
«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў
Каментары