Грамадства

Выкладчык Яраслаў Кот атрымаў 15 сутак «за лаянку ў сваім пад'ездзе»

Выкладчыка БДУ па юрыдычнай этыцы абвінавацілі ў лаянцы ў пад’ездзе і арыштавалі на 15 сутак

Былога выкладчыка кафедры крыміналістыкі БДУ Яраслава Кота сілавікі затрымалі 9 лютага, а ў яго кватэры правялі ператрус. На ноч Яраслава змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.

Сёння яго справу па арт. 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства) разглядала суддзя Марына Фёдарава ў судзе Савецкага раёна Мінска. На судзе стала вядома, што яго абвінавацілі ў тым, што днём 9 лютага ён нібыта лаяўся ў пад’ездзе свайго дома.

Па пратаколе Яраслаў «наўмысна з хуліганскіх памкненняў стаў выказваць незадаволенасць працай супрацоўнікаў унутраных справаў, размаўляў на падвышаных тонах, выказваў у адрас супрацоўнікаў кепскія словы».

Але ў выкладчыка іншая версія: «У 12.10 пачуў інтэнсіўны званок у дзверы, ён падышоў, каб даведацца, хто там. Вочка было нечым закрыта, таму ён папрасіў адкрыць яго і паказаць пасведчанне, але замест яго ўбачыў чорныя сілуэты. Ён прыадчыніў дзверы, і на яго адразу накінуліся. Ён спалохаўся, што яго выкрадаюць, і пачаў крычаць суседзям, каб выклікалі міліцыю. Людзі, якія яго затрымлівалі, былі ў чорнай вопратцы, кепках і масках». У сувязі з чым супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус, пакуль невядома.

Яраслаў распавёў, што яго павалілі на падлогу і ціснулі на патыліцу і шыю, а потым зашпілілі кайданкі. З 18.45 да 00.00 Яраслаў правёў у бетоннай камеры.

Суддзя прызнала Яраслава вінаватым па арт.17.1 КаАП і прызначыла 15-сутачны арышт.

Яраслаў Кот вучыўся ў Ельскім універсітэце ў ЗША і ў БДУ. Выступае з лекцыямі ў бізнэс-школе ІПМ, займаецца юрыдычным суправаджэннем бізнэсу. Да верасня працаваў на кафедры крыміналістыкі юрфака БДУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі школьнік загінуў у танку на выставе вайсковай тэхнікі10

На адну вакансію — да 34 рэзюмэ. Што адбываецца з рынкам працы2

На «Белсаце» запускаюць новае шоу «Каса на камень» з Кацярынай Ваданосавай і Васілём Калачом3

Пазняк назваў Машэрава найбольшым злом у гісторыі Беларусі, калі не лічыць Лукашэнку49

У горадзе расійскіх атамшчыкаў дзясяткі людзей абварыла кіпнем ва ўласных кватэрах1

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 119

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць