Грамадства

«Хацеў стрэліць у перадплечча». Вайсковец, які 11 жніўня забіў Генадзя Шутава, даў паказанні

У Брэсце пачаўся суд па справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава, які загінуў падчас жнівеньскіх пратэстаў, паведамляе Радыё Свабода.

Версія следства. «Кардзюкоў вырашыў забіць аднаго з вайскоўцаў»

Версію следства агучыў пракурор Буры.

Паводле матэрыялаў справы, Генадзь Шутаў і Аляксандр Кардзюкоў увечары 11 жніўня выпілі 350 грамаў моцнай настойкі ў гаражы Кардзюкова, пасля чаго пайшлі на вуліцу Маскоўскую. Кардзюкоў пры гэтым меў з сабой кавалак металічнай трубы. На пляцоўцы паміж дамамі 334 і 336 у іх узнік канфлікт з вайскоўцамі Гаўрылавым і Галіцыным, якія знаходзіліся там у цывільнай вопратцы і мелі пры сабе пісталеты Макарава.

«11 жніўня 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь існаваў высокі ўзровень масавых беспарадкаў, — сказаў пракурор. — У сувязі з гэтым да аховы парадку прыцягваліся вайскоўцы, капітан Гаўрылаў і прапаршчык Галіцын».

Паводле версіі следства, Кардзюкоў і Шутаў «мэтанакіравана падышлі да Гаўрылава і Галіцына», пасля чаго Кардзюкоў «нанёс удар Гаўрылаву металічнай трубой».

«Кардзюкоў вырашыў забіць аднаго з вайскоўцаў, — сказаў дзяржаўны абвінаваўца. — Гаўрылаву ён нанёс удар трубой у галаву, чым прычыніў яму лёгкія цялесныя пашкоджанні. Затым кінуў металічную трубу ў грудную клетку іншаму вайскоўцу».

Паводле версіі абвінавачвання, капітан Гаўрылаў, абараняючыся, спачатку стрэліў у паветра, а потым вырашыў стрэліць у Генадзя Шутава, «у вобласць левага перадплечча». Аднак ад таго, што не змог сканцэнтравацца пасля ўдару па галаве, трапіў Шутаву ў патыліцу.

Капітан Раман Гаўрылаў падчас суда прызнаў, што застрэліў Генадзя Шутава. Ён таксама сцвярджае, што спрабаваў аказаць Шутаву першую дапамогу, дапамагаў адправіць пацярпелага разам з машынай «хуткай дапамогі».

Версія абвінавачанага. «Тварам уніз, уроды. Завалю!»

Абвінавачаны Аляксандр Кардзюкоў свёй віны катэгарычна не прызнае.

Ён пагаджаецца, што ўвечары 11 жніўня піў алкаголь з Шутавым, пасля чаго яны разам вырашылі схадзіць на вуліцу Маскоўскую, каб пабачыць пратэсты на свае вочы.

Кардзюкоў гаворыць, што па дарозе ў парку сапраўды знайшоў кавалак металічнай трубы і ўзяў яе з сабой «для самаабароны». Разам з Шутавым яны былі ля дома № 334 на вуліцы Маскоўскай каля 40 хвілін, размаўлялі паміж сабой. Пасля заўважылі побач на лаве двух маладых хлопцаў у цывільным і падышлі да іх пагаварыць.

«Мы не ведалі, што гэта вайскоўцы, яны былі ў цывільным, — сказаў Аляксандр Кардзюкоў. — Спыталі ў іх, што тут адбываецца. Адразу пасля гэтага пачаўся канфлікт. Адзін з вайскоўцаў ударыў мяне, я, падаючы, ударыў яго па сцягне трубой. Галіцын і Гаўрылаў пачалі адступаць ад нас спінамі ўперад, дасталі пісталеты і крычалі «Тварам уніз, уроды, завалю!»

Кардзюкоў настойвае, што не біў вайскоўцаў першым і тым больш па галаве трубой. Кажа, што пасля першага стрэлу кінуў трубу і пачаў уцякаць. Таксама ён бачыў, як Шутаў станавіўся на калені спінай да Гаўрылава і Галіцына, пасля чаго пачуў яшчэ адзін стрэл.

«Я быў у шокавым стане, — сказаў Аляксандр Кардзюкоў. — У мяне стралялі першы раз. Пасля тых падзей я адчуваў віну перад Генадзем, што мы туды пайшлі. Ён не пайшоў бы туды адзін, без мяне. Я ведаў пра сутычкі з АМАПАм у Брэсце і ў папярэднія дні. Па горадзе хадзілі чуткі, што АМАП страляў у людзей, кідаў гранаты. З боку Галіцына ў мой бок таксама быў стрэл. Калі б я не ўцёк адтуль, то быў бы застрэлены гэтаксама, як і Генадзь Шутаў».

Пасля допыту абвінавачанага і пацярпелых на працэсе дапытаюць сведак і вывучаць матэрыялы справы. Дачка Генадзя Шутава заявіла суду, што хоча дамагчыся апраўдання яе загінулага бацькі.

Аляксандр Кардзюкоў нарадзіўся ў Кобрыне ў 1979 годзе. Жанаты, разам з жонкай гадуе непаўналетняе дзіця. У 2010 годзе быў асуджаны за хуліганства, адбыў пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ. Да 2011 году працаваў у аўтобусным парку Брэста, пасля першага суда займаўся падпрацоўкамі, збіраўся зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас18

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць