Грамадства

Галоўнае за 16 лютага: падатковыя змены для ІП, сілавікі ў праваабаронцаў і журналістаў, падрабязнасці забойства Шутава

КДК прапануе такія змены ў падаткаабкладанне ІП, што лёс малога бізнэсу выглядае бязрадасна

У Сеціва трапілі прапановы КДК па «удасканальванні сістэмы падаткаабкладання ІП».

Да праваабаронцаў і журналістаў па ўсёй краіне, а таксама кіраўніцтва БАЖ прыйшлі сілавікі

Сёння раніцай сілавікі прыйшлі амаль да двух дзясяткаў праваабаронцаў і журналістаў.

«Мы засакрэчаныя». У Гродне ў судзе амапаўцы замест сваіх адрасоў называлі звесткі актывістаў

У Гродне працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да пяці гродзенцаў, якія абвінавачваюцца па артыкуле 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», а таксама ў гвалце над сілавікамі. Пацярпелыя — 11 супрацоўнікаў міліцыі. У панядзелак, 15 лютага, дапытвалі трох з іх. Пры гэтым амапаўцы на судзе замест свайго адрасу пражывання чамусьці называлі адрасы гродзенскіх актывістаў.

«Хацеў стрэліць у перадплечча». Вайсковец, які 11 жніўня забіў Генадзя Шутава, даў паказанні

У Брэсце пачаўся суд па справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава, які загінуў падчас жнівеньскіх пратэстаў.

Што стаіць за налётамі на праваабаронцаў? Стэфановіч: Гэта такая логіка ў стылі «ўкусі сябе за сраку»

Раніцай 16 лютага сілавікі прыйшлі ў дамы і офісы дзясяткаў праваабаронцаў і журналістаў. Некаторых адпусцілі пасля ператрусаў, але лёс многіх, у тым ліку кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, застаецца няпэўным.

Праз афіцыйны Беларускі саюз журналістаў улады ўкідваюць інфармацыю, што сілавікі «мэтанакіравана шукаюць доказы аплаты ў канвертах, праз крыптавалюты і праз банкаўскія карткі, эмітаваныя ў Польшчы, краінах Балтыі і Украіны».

Што стаіць за гэтым наездам на праваабаронцаў? «Наша Ніва» распытала ў намесніка кіраўніка «Вясны» Валянціна Стэфановіча.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладзечнам збег. Ён расказаў, што там адбылося

Малады чалавек — дваццаты ўдзельнік сустрэчы лыжнікаў пад Маладзечнам, якая адбылася ў нядзелю, 14 лютага. У той дзень групу лыжнікаў з 11 жанчын і васьмярых мужчын затрымалі міліцыянеры. Як высветлілася, адзін удзельнік збег з месца падзей. Ён расказаў сваю версію таго, што адбылося.

Каментары

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць46

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць