Здарэнні

Польскія памежнікі арыштавалі беларуса, якога дзесяць гадоў шукалі ў Еўропе 

На пункце пропуску ў Кузніцы (Польшча) памежнікі затрымалі беларуса, які дзесяць гадоў быў у міжнародным вышуку. Яго прыцягнулі да адказнасці за шматлікія рабаванні з ужываннем агнястрэльнай зброі, учыненыя ў Германіі, піша Hrodna.life.

17 лютага ў Польшчу паспрабаваў заехаць грамадзянін Беларусі. Пры праверцы высветлілася, што мужчына ў вышуку паводле Еўрапейскага ордэру на арышт. Ён быў уключаны ў еўрапейскія базы асоб, якія адшукваюцца, з 2011 года за злачынствы, учыненыя ў 2009-2010 гадах.

Мужчыну абвясцілі ў вышук нямецкія праваахоўнікі за арганізаваны разбой з прымяненнем агнястрэльнай зброі і крадзяжы. Яму прыпісваюць удзел у 5 нападах на банкі ў Германіі. Згодна з мясцовым законам яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

40-гадовага беларуса пасля выканання неабходных дзеянняў перадалі супрацоўнікам паліцыі ў Саколцы. Далейшыя дзеянні па гэтай справе будзе весці пракуратура ў Беластоку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць