Свет

Польшча высылае двух беларускіх консулаў

У МЗС Польшчы заявілі, што з краіны высылаюць двух беларускіх консулаў. Гэта стала адказам на высылку двух польскіх дыпламатаў з Гародні.

«У сувязі з працягам недружалюбных жэстаў Мінска ў дачыненні да польскіх дыпламатаў у рамках прынцыпу ўзаемнасці Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло пастанову выслаць генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку і консула Рэспублікі Беларусь з місіі ў Варшаве», — паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

Нагадаем, 9 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Падчас сустрэчы польскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным «дню выклятых жаўнераў», які прайшоў 28 лютага 2021 года ў Брэсце з удзелам прадстаўнікоў звязаных з Польшчай няўрадавых і моладзевых арганізацый.

На думку беларускага боку, удзелам ва ўказаным мерапрыемстве польскі прадстаўнік «груба парушыў нормы міжнароднага права, у прыватнасці — Венскую канвенцыю аб консульскіх зносінах».

Консулу Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюку прапанавана пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны Дзень памяці «выклятых жаўнераў» адзначаецца ў Польшчы 1 сакавіка з 2011 года. Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў антысавецкага падполля, якія змагаліся за незалежнасць краіны.

Сярод сотні тысяч гэтых байцоў, якіх у Польшчы лічаць героямі-ветэранамі, былі і салдаты атрада Бурага, якія спалілі пяць вёсак на тэрыторыі з беларускім праваслаўным насельніцтвам.

Да 2021 года ўшанаванне памяці АКаўцаў не выклікала такой рэакцыі беларускіх уладаў. Цяпер гэта адбылося на фоне рэзкага пагаршэння беларуска-польскіх адносін, як і адносін Беларусі з іншымі еўрапейскімі краінамі.

Высылка з Беларусі адразу трох консулаў можа ўскладніць працэс выдачы віз беларусам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура3

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

Урад Нікарагуа заявіў пра вызваленне зняволеных пад ціскам ЗША3

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам11

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў25

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура3

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць