Паводле ацэнак нямецкага Інстытута эканомікі (IW), скарачэнне валавога ўнутранага прадукту Германіі за ўвесь перыяд пандэміі складзе каля 250 мільярдаў еўра. Пра гэта заявіў дырэктар інстытута Міхаэль Гютэр, паведамляе DW.
Па падліках экспертаў, у першым квартале 2021 лакдаўн абыдзецца нямецкай эканоміцы ў каля 50 млрд еўра.
Выкліканы распаўсюджваннем каранавіруса крызіс стаў беспрэцэдэнтным шокам для нямецкай эканомікі. І хоць фінансавая дапамога ад дзяржавы і праграма скарочанага працоўнага часу, якая часта дазваляе пазбегнуць звальненняў, і дапамаглі прадухіліць горшыя наступствы, аднак выплаты час ад часу ажыццяўляліся са значнымі затрымкамі.
Па словах Гютэра, у Германіі цяпер ёсць каля пяці тысяч так званых «зомбі-прадпрыемстваў», якія існуюць дзякуючы фінансавай дапамозе ад дзяржавы ці толькі таму, што ў краіне часова адмянілі абавязак аб аб'яўленні банкруцтва неплацежаздольнымі кампаніямі.
На працягу 2020 года каля 16 300 прадпрыемстваў у Германіі абвясцілі аб банкруцтве.
Каментары